Вайна77

Трамп зноў раскрытыкаваў Пуціна, заявіўшы, што павольная акупацыя Украіны шкодзіць рэпутацыі Расіі

Прэзідэнт ЗША заявіў, што павольныя тэмпы акупацыі Украіны нягледзячы на масіраваныя бамбардзіроўкі ўкраінскіх гарадоў шкодзяць рэпутацыі Расіі.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Ён падкрэсліў, што дзеянні кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна прывялі да значных чалавечых страт і разбурэнняў, але не наблізілі заканчэнне вайны. Пра гэта Дональд Трамп заявіў падчас размовы з журналістамі ў Белым доме, піша «Украінская праўда».

Амерыканскі прэзідэнт чарговы раз выказаў сваё расчараванне дзеяннямі Пуціна. Паводле яго слоў, Расія наносіць масіраваныя ўдары па ўкраінскіх гарадах і грамадзянскай інфраструктуры, аднак яе тэрытарыяльныя заваёвы застаюцца мінімальнымі.

«Я сачу за тым, што робіць Расія, і я вельмі незадаволены тым, што робіць Расія і што робіць Пуцін. Мне гэта зусім не падабаецца. Ён забівае людзей без усялякай прычыны. І яны паказваюць сябе вельмі дрэнна, улічваючы, што паставілі ўсё на кон. Іх эканоміка ляціць у пекла».

Трамп дадаў, што вайна, развязаная Крамлём, зацягваецца і ўжо доўжыцца чацвёрты год. Нягледзячы на масіраваныя абстрэлы, Масква змагла захапіць вельмі мала тэрыторый і нават панесла страты.

«Яны бамбяць усё запар і захопліваюць вельмі мала тэрыторый, калі наогул захопліваюць. Насамрэч нават губляюць. Таму, думаю, гэта вельмі дрэнна для рэпутацыі Расіі», — заявіў ён.

Трамп падкрэсліў, што «гэтая вайна мусіла б ужо скончыцца». На яго перакананне, калі б гэта была вайна ЗША, то ён бы скончыў яе «за тыдзень».

«Паглядзіце, што яны здабылі. За апошні месяц узялі зусім мала, а вы паведамляеце пра ўсе гэтыя бамбардзіроўкі, пра ўсе гэтыя дроны, 900 дронаў, што заходзяць у пэўныя раёны, як у Кіеў, за адну ноч. І пры ўсім гэтым яны захапілі вельмі мала. Таму я вельмі расчараваны Пуціным».

Каментары7

  • %
    26.09.2025
    Ну гэта прыкладна размова бацькі і сына алкаголіка.
    - Сынок, паглядзі, ты выглядаеш вельмі кепска, стан здароўя нікчорту, рэпутацыя твая зусім змрочная, на цябе глядзяць як на ізгоя. Ты нічога не набыў для сябе, а наадварот - страціў
    - Ну ... (пайшоў зноў у бар)

    Яны увесь час гавораць як быццам бы правільныя рэчы, тое што нармальным людзям відавочна і незразумела. Але вось яны ніяк не разумеюць, што сьветапогляд Пуціна АДВАРОТНЫ нармальнаму.
  • Смургонец
    26.09.2025
    Рэпутацыя і Пуцін. Аксюмарон.
  • Вавёрка
    26.09.2025
    То бок Трамп ужо загаварыў тэзісамі Гіркіна? Той таксама крытыкуе Пуціна за вельмі павольную акупацыю Украіны.

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя10

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Як ствараўся фільм «Звычайны прэзідэнт». Успаміны Юрыя Хашчавацкага4

На Мінск абрынулася моцная залева з градам ВІДЭА1

Віцэ-мэр Жодзіна звольніўся, адпрацаваўшы роўна год8

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі1

У Крупскім раёне масава дохнуць краты. У чым прычына?5

Ва Украіне рыхтуюць законапраект, які дапаможа беларусам вырашыць праблему пратэрмінаваных дакументаў4

«Відаць, не вытрымалі нервы». Кубракоў заступіўся за таксіста-мігранта, які ўдарыў пасажырку49

Поўдзень Еўропы змагаецца з ляснымі пажарамі, у Іспаніі надзвычайнае становішча1

Армянскі каньяк не прайшоў у Беларусі праверку на каньяк11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя10

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць