Свет99

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць

На сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам у Белым доме Дональд Трамп зноў заявіў пра сваё расчараванне ў сувязі з тым, што яму не ўдалося спыніць вайну Расіі з Украінай. А таксама панаракаў, што Эрдаган не надта хоча ў гэтым памагаць.

Рэджэп Таіп Эрдаган і Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

«Я ўрэгуляваў, як вы ведаеце, сем войнаў — а калі казаць шчыра, то, верагодна, і больш, калі б вы ведалі ўсе факты. Сем войнаў — і я думаў, што гэтую будзе параўнальна лёгка ўрэгуляваць, але я вельмі расчараваны.

Ён змагаецца люта, ён змагаецца даўно, і яны страцілі мільёны. І ведаеце, нягледзячы на ўсе масіраваныя бамбардзіроўкі за апошнія два тыдні, яны практычна не прасунуліся наперад. Падумайце пра гэта: яны амаль не заваявалі тэрыторый.

Я больш не буду нікога называць «папяровым тыграм», але Расія выдаткавала мільёны і мільёны даляраў на бомбы, ракеты, боепрыпасы і — самае галоўнае — жыцці сваіх людзей. І ўсё гэта дзеля таго, каб амаль нічога не захапіць. Думаю, прыйшоў час спыніцца. Сапраўды прыйшоў», — заявіў Трамп.

На яго думку, сённяшні суразмоўца Рэджэп Таіп Эрдаган таксама здольны паўплываць на ход канфлікту ва Украіне:

«І Пуцін, і Зяленскі паважаюць Эрдагана. Яго паважаюць усе, і я таксама», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Праўда, як ён лічыць, пакуль што Эрдаган не зрабіў дастатковых намаганняў для спынення вайны.

«Ён можа аказаць вялікі ўплыў на вайну ва Украіне, калі захоча, але аддае перавагу таму, каб заставацца нейтральным. Але гэта чалавек, які, калі б уключыўся ў працэс, мог бы дамагчыся, мабыць, самага лепшага выніку. Ён ведае Пуціна гэтак жа добра, як і я».

Прэзідэнт ЗША неаднаразова заклікаў краіны НАТА і Еўрапейскага Саюза спыніць купляць нафту і газ у Расіі, абяцаючы, што калі яны зробяць гэта, то ён увядзе строгія санкцыі супраць дзяржаў, якія працягваюць імпартаваць расійскія энергарэсурсы, уключаючы Кітай.

Сярод краін НАТА Турцыя з'яўляецца найбуйнейшым імпарцёрам расійскіх вуглевадародаў. На яе прыпадае 26% закупак усімі краінамі Паўночнаатлантычнага саюза. Сайт Energy Intelligence паведамляў, што ў чэрвені Турцыя купляла больш за 300 тысяч барэляў расійскай нафты ў дзень.

Каментары9

  • Ружовыя мары
    25.09.2025
    похоже, гэта так вам ябацькам хочацца. Твая раzzеюшка хутка будзе знішчана пад корань
  • Лукашэнкі толькі сімптом, а змагацца трэба няспынна з імперыялізмам
    25.09.2025
    усё так спадар Трамп! рэжым Лукашэнкі толькі сімптом, а змагацца трэба няспынна з Маскоўскім імперыялізмам (галоўнай хваробай) . Імперыя бальшавікоў — здохла , імперыя Раманавых 🇷🇺 — здохла . Ніколі два без трох: імперыя Садама Путсэйна 🇷🇺 пойдзе следам!
  • Отец Засандалин
    25.09.2025
    Войны плодятся как кролики в безлунную ночь.

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам25

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

У Жлобіне аднавілі падачу вады пасля аварыі

Беларус-грузчык, які стаў асабістым памочнікам і даверанай асобай кіраўніка расійскага Сбербанка Германа Грэфа, сапраўды існуе6

«Яхту Пуціна» перагналі ў Севераморск. Магчыма, яе ратуюць ад украінскіх беспілотнікаў

«Яго бачылі пад Барселонай». Што вядома пра пошукі беларуса, які згубіўся ў Іспаніі

Чыноўнікі палічылі слоган Гродзенскага мясакамбіната парушэннем закона2

У Беларусі маркетплэйсам забаранілі паказваць пакупнікам фалаімітатары і іншыя тавары для дарослых11

Уладзіміру Някляеву — 80 гадоў5

У Мінску развітваюцца з Мікалаем Чаргінцом ШМАТ ФОТА11

Беларуса прымусова дэпартавалі з Расіі. А ён палез назад праз 50 хвілін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам25

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць