Свет3030

Памёр расійскі прапагандыст Тыгран Кеасаян. Дзевяць месяцаў ён праляжаў у коме

Пра гэта паведаміла яго жонка, галоўны рэдактар Russia Today Маргарыта Сіманьян.

Кінарэжысёр і прапагандыст дзевяць месяцаў правёў у коме.

Тыграну Кеасаяну было 59 гадоў. З 2016 года ён вёў на тэлеканале НТВ вячэрняе забаўляльнае сатырычнае шоу «Міжнародная піларама», праз якое праводзіў усе асноўныя расійскія прапагандысцкія наратывы. 

Як у праграмах Кеасаяна жартавалі пра пратэсты ў Беларусі? Вось класічная сцэнка:

  • — Чаго вам не хапае?
  • — Грошай.
  • — А кім вы працуеце?
  • — А я не працую.
  • — Дык што вас не задавальняе?
  • — Шчыра? Цыцкі маленькія.

28 лютага 2022 года, пасля ўварвання Расіі ва Украіну, Тыгран Кеасаян быў уключаны ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза за падтрымку палітыкі, якая падрывае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і пагражае яе незалежнасці і суверэнітэту. Паводле аргументацыі, у сваёй праграме Кеасаян «паслядоўна адлюстроўваў Украіну як слабую і карумпаваную краіну, якая трымалася толькі дзякуючы дапамозе Захаду… Ён меркаваў, што ўкраінскія ўлады нелегітымныя. Ён неаднаразова сцвярджаў, што Крым належыць Расіі і што Данбас не частка Украіны».

Пасля таго Тыграна Кеасаяна ўносілі ў санкцыйныя спісы многіх краін, у тым ліку і за падтрымку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

З Маргарытай Сіманьян Кеасаян афіцыйна пабраўся шлюбам у 2022 годзе, але фактычна яны жылі разам з 2012-га, маючы трох агульных дзяцей. 

Вядома, што раней Кеасаян перанёс два інфаркты. Адбылося гэта ў 2008 і 2010 гадах.

Нядаўна Маргарыта Сіманьян паведаміла, што ў яе рак.

Каментары30

  • а казаў заўтра Берлін, Менск і Вашынгтон....
    26.09.2025
    а казаў заўтра Берлін, Менск і Вашынгтон.... Імперыя Раманавых 🇷🇺 — здохла , імперыя бальшавікоў — здохла , Ніколі два без трох: імперыя Садама Путсэйна 🇷🇺 пойдзе следам!
  • Filipp
    26.09.2025
    На мой погляд, з пачатку гэта быў не благі чалавек, але ж пайшоў не па таму пуці.
  • добры
    26.09.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Пры будаўніцтве дамоў у Гомелі ставяць боксы для кандыцыянераў — але ад гэтага жыхарам будзе толькі горш9

Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам13

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць