Грамадства1111

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

У Мінску завяршылі будаўніцтва гасцініцы Waldorf Astoria на месцы былога выставачнага комплексу «Белэкспа», і цяпер ужо можна браніраваць нумары — па вельмі высокіх цэнах, піша Blizko.by.

Фота: Blizko.by

Як паведаміла старшыня Камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава ў эфіры «Радыё-Мінск», аб’ект уведзены ў эксплуатацыю і рыхтуецца да адкрыцця. Гэта будзе пяцізоркавы гатэль з рэстаранам, спа-цэнтрам, падземным паркінгам і ўсім неабходным для аб’екта такога ўзроўню. Цяпер ідзе набор персаналу, і Гонтарава не выключае, што адкрыццё адбудзецца яшчэ да канца года.

Будынак «Белэкспа» знеслі яшчэ ў красавіку 2017 года, а на яго месцы запланавалі шматфункцыянальны комплекс пад назвай «Гранд Гатэль Мінск». Участак быў перададзены кампаніі Kopaonik Property Investment з ААЭ паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі ў 2015 годзе. Будаўніцтва пачалося толькі ў 2019‑м і некалькі разоў пераносілася.

На сайце Waldorf Astoria ужо адкрыта браніраванне нумароў з 2 лютага 2026 года. Паводле інфармацыі, аператарам выступае сусветная сетка Hilton.

Цэны нумароў:

  • Прэзідэнцкі люкс — ад 3256 даляраў за ноч; пры поўным пакеце паслуг са сняданкам і магчымасцю адмены броні — 3845 даляраў;
  • Нумар «Дэлюкс» — ад 428 даляраў, або 590 даляраў са сняданкам і дадатковымі выгодамі.

Для ўдзельнікаў праграмы Hilton Honors дзейнічаюць зніжкі: мінімальная цана на «Дэлюкс» складае 407 даляраў, а на «Прэзідэнцкі люкс» — 3093 даляры.

Каментары11

  • Waldorf astoria?
    08.11.2025
    Санкцыі? Не, ня чулі...
  • З-зависть
    08.11.2025
    Антиногнтарева, это Арабсаое "решето" и выглядит оно очень достойно. Это красивый проект уровня Мариот в Минске. С красивой набережной. Надо по достоинству ойениыать красиыювые здания и проекты, хотя Вам это сложно понять.
  • Ёсік
    08.11.2025
    То гатэль, то гасьцініца. Паважаная рэдакцыя НН, пішыце па-беларуску.

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі7

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю22

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі7

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць