Грамадства2626

Вялікі арабскі комплекс на месцы былога «Белэкспа» ў Мінску амаль гатовы. Вось як ён выглядае

У Мінску працягваецца будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу каля Свіслачы на вуліцы Янкі Купалы. Там будзе ў тым ліку лакшэры-гатэль і рэстаран, які лунае над вадой. Realt.by паказаў, як цяпер усё гэта выглядае.

У 2016 годзе гэты ўчастак, дзе быў павільён «Белэкспа» і другая бальніца, указам Лукашэнкі перадалі кампаніі Kopaonik Property Investment з ААЭ. З 2019 года тут будуюць шматфункцыянальны комплекс. Архітэктурныя рашэнні распрацоўвала кампанія «Вараб'ёў і партнёры».

Комплекс можна падзяліць на дзве часткі. Першая ўжо рэалізаваная. Гаворка пра рэканструяваныя гістарычныя будынкі былога Траецкага манастыра базыльянак (пазней — другой бальніцы), якія знаходзяцца бліжэй да вуліцы Багдановіча. У іх размесцяцца медыцынскі і дзіцячы цэнтры, гандлёвыя пункты і кавярні. Акрамя таго, у 2022 годзе тут адкрыўся гатэль сеткі Hilton.

Другая частка комплексу — новыя збудаванні на месцы знесенага «Белэкспа». Тут, па-першае, размесціцца вялікі гатэль Waldorf Astoria. Гэта лакшэры-брэнд, які з'яўляецца часткай гатэльнай сеткі Hilton Worldwide. Акрамя яго, у другой частцы комплексу будуць розныя грамадскія аб'екты: гандлёвы комплекс, казіно, спа-комплекс з басейнам, кавярні і іншае.

Будынак гатэля ўжо амаль дабудавалі. Цяпер там вядуць унутранае аздабленне.

Яшчэ адной асаблівасцю комплексу будзе рэстаран, які навісае над Свіслаччу. Ён таксама ў высокай ступені гатоўнасці.

Акрамя таго, вакол комплексу ўжо пачалі акультурваць тэрыторыю. Раней заяўлялася, што дабудаваць усё плануюць сёлета. Мяркуючы па тэмпах работ, гэта рэальна.

Гісторыя ўчастка

Нагадаем, што яшчэ ў 2010 годзе інвестары з Амана вырашылі да 2016 года пабудаваць тут бізнэс-цэнтр, пяцізоркавы гатэль і жылыя будынкі. Пляцоўка дасталася ім па ўказе Лукашэнкі за 10 мільёнаў долараў. Але аманцы ад гэтага праекта (і зямлі) у выніку адмовіліся.

А ў 2016 годзе гэты ўчастак па інвестдамове перадалі кампаніі Kopaonik Property Investment з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. У Беларусі яна працуе праз ТАА «КПІ Дэвелапмент». Kopaonik уваходзіць у інвестыцыйны фонд Royal Group, а яго, у сваю чаргу, узначальвае шэйх Тахнун бін Заід аль-Нахаян з правячай дынастыі эмірата Абу-Дабі. Гэта самы буйны рэгіён ААЭ.

Меркаваны аб'ём інвестыцый у ствараны кампаніяй Kopaonik Property Investment аб'ект — каля 250 мільёнаў даляраў.

Каментары26

  • Луканхамон
    31.03.2025
    Чарговы саркафаг для нязменнага фараона
  • В том числе
    31.03.2025
    При лукашизме вообще изуродовали город такой "изысканной" архитектурой
  • Страхоцце
    31.03.2025
    Луканхамон , яшчэ адзін крэматорый насупраць палацу спорту у́ Менску

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць