Свет1111

Міністр замежных спраў Літвы спадзяецца, што ЕС на наступным тыдні ўхваліць новыя санкцыі для Мінска

Кястуціс Будрыс спадзяецца, што міністры замежных спраў Еўрасаюза на наступным тыдні пагодзяцца ўвесці новыя санкцыі супраць Мінска за кантрабандныя паветраныя шары, якія працягваюць прылятаць у Літву з Беларусі, паведамляе LRT.

Кястуціс Будрыс. Фота: urm.lt 

«Лічу, што на наступным тыдні, пасля сустрэчы ў Германіі, калі я ў чацвер адпраўлюся на пасяджэнне Рады па замежных справах, у мяне будзе шырокая падтрымка за сталом перамоў, і мы зможам у поўнай меры задзейнічаць Еўрапейскую камісію і ўсе яе прававыя механізмы», — заявіў міністр агенцтву BNS у чацвер вечарам.

На гэтым тыдні Будрыс абмеркаваў сітуацыю ў Літве са сваімі калегамі з ЗША і Польшчы, а сустрэчы з міністрамі Латвіі і Эстоніі запланаваныя на пятніцу.

«Уся гэтая праца сапраўды дазваляе нам спадзявацца, што мы будзем хутчэй дзейнічаць у пытанні санкцый супраць Беларусі і не будзем чакаць 20‑га пакета санкцый», — адзначыў кіраўнік МЗС Літвы.

Рэагуючы на пагрозу грамадзянскай авіяцыі з метэаралагічных зондаў, урад Літвы закрыў мяжу з Беларуссю на месяц, з некаторымі выключэннямі. Гэта рашэнне дзейнічае да 30 лістапада, пасля чаго кабінет міністраў прыме рашэнне адносна падаўжэння тэрміну закрыцця.

Сёння стала вядома, што Польшча 17 лістапада адкрые два памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю.

Каментары11

  • Мы ўсё бачым
    14.11.2025
    Рыторыка Летувы: "санкцыі для Мінска, санкцыі супраць Беларусі".
    Летува змагаецца не з рэжымам Лукашэнкі, а з Беларуссю.
  • Stary Litwin
    14.11.2025
    Беларусь — гэта Лукашэнка, а Лукашэнка — гэта Беларусь, абодва — найгоршыя ворагі Літвы.
  • Ё
    14.11.2025
    Stary Litwin, Беларусь - гэта не Лукашэнка, Беларусь - гэта беларусы, згодных з Лукашэнка зараз меней чым у 2020 годзе, таму ён і не спыняе рэпрэсіі, яны толькі ўзмацняюцца, кропка незвароту пройдзеная, беларусы ніколі не прымуць Лукашэнку, іх можна ўсіх перасаджаць, але гэта не зменіць іх стаўлення да яго.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе6

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе6

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць