Вайна11

У выніку абстрэлу Кіева загінула ўдава першай ахвяры Чарнобыльскай катастрофы

Да сямі асоб узрасла колькасць загінулых праз камбінаваную масіраваную атаку расійскіх войскаў у ноч на 14 лістапада, паведамляе novynarnia.com

«Стала вядома, што сёння раніцай у бальніцы памерла пажылая жанчына, якая пацярпела падчас абстрэлу 14 лістапада. Колькасць загінулых кіяўлян ад рук расійскіх тэрарыстаў складае сем асоб», — распавёў кіраўнік Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі Цімур Ткачэнка.

Як паведамілі ў эфіры тэлемарафону «Адзіныя навіны», загінулая — удава першай ахвяры Чарнобыльскай катастрофы Наталля Хадзямчук, якая пасля атакі знаходзілася ў бальніцы са значнымі апёкамі: было пашкоджана каля 45% паверхні цела.

Акрамя гэтага, жанчына атрымала апёк дыхальных шляхоў. Пагоршыла сітуацыю тое, што ў яе быў цукровы дыябет другога тыпу, ішэмічная хвароба сэрца і гіпертанічная хвароба сэрца.

У яе дом уляцеў шахед, пашкоджаныя кватэры на 6, 7 і 8 паверхах.

У гэтым доме жылі былыя супрацоўнікі ЧАЭС і іхнія сем’і, якіх у 1986 годзе эвакуявалі з горада Прыпяць. Менавіта ў гэтым доме атрымалі кватэры ўдовы першых загінулых работнікаў станцыі. Сярод іх — Наталля Хадзямчук.

Яе муж Валерый Хадзямчук быў старшым аператарам галоўнага цыркуляцыйнага насоса 4‑га энергаблока рэактарнага цэха ЧАЭС. Падчас выбуху ён знаходзіўся на працоўным месцы побач з галоўнымі цыркуляцыйнымі насосамі і стаў першай ахвярай катастрофы. Ён так і застаўся пахаваным пад заваламі 4‑га энергаблока.

Каментары1

  • Карфаген должен быть разрушен
    15.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў14

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі2

Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы

Самая вялікая вёска Беларусі падрасла амаль да 25 тысяч чалавек4

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»21

У нядзелю да +38°С, у панядзелак да +39°С. Але чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Якая драма ў Іране! Святкавалі выхад у плэй-оф, але гол адмянілі10

Як засцерагчы сябе ад спёкі3

«Геаграфія ўкраінскіх далёкабойных санкцый пастаянна пашыраецца». Зяленскі пракаментаваў удар «Фламінга» па заводзе, які вырабляе «Арэшнікі»5

Беларуса, які доўгі час жыў у Расіі і гандляваў запчасткамі, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў14

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць