Свет33

Самалёты, дроны-перахопнікі і СПА. Зяленскі раскрыў дэталі падпісанай дамовы з Францыяй

Украіна і Францыя падпісалі дэкларацыю аб намерах супрацоўніцтва ў сферы набыцця Кіевам абароннага абсталявання. У дакуменце гаворка ідзе пра самалёты, дроны і сістэмы СПА.

Скрын відэа

«Сёння асаблівы момант, сапраўды гістарычны для абедзвюх нацый — Францыі і Украіны. Падпісалі разам з Эмануэлем Макронам дэкларацыю аб намерах адносна супрацоўніцтва ў сферы набыцця Украінай абароннага абсталявання», — заявіў Зяленскі.

Паводле яго слоў, гэты дакумент дае Украіне магчымасць набыць вайсковае абсталяванне з французскай абароннай прамысловай і тэхналагічнай базы, у прыватнасці:

  • 100 самалётаў Rafale F4 да 2035 года для баявой авіяцыі Украіны;
  • сістэмы СПА SAMP-T;
  • радары да сістэм СПА;
  • ракеты класа «паветра-паветра»;
  • авіябомбы.

Таксама ўжо ў гэтым годзе пачнуцца сумесныя праекты паміж абароннымі галінамі. Краіны будуць супольна распрацоўваць дроны-перахопнікі, працаваць над развіццём крытычных тэхналогій і кампанентаў, якія могуць быць інтэграваныя ва ўкраінскія беспілотнікі.

Французскі бок падкрэслівае, што падпісаная дэкларацыя з'яўляецца крокам да падпісання канкрэтных кантрактаў, якія ўмацуюць доўгатэрміновую абароназдольнасць Украіны.

Каментары3

  • Кринж
    17.11.2025
    Зараз у мяне пачнуць кідацца какашкамі,але я лічу што,пры ўсіх праблемах і недахопах,непераможнай дагэтуль карупцыяй і гд, але ЗЕ на сваім месцы,і нам усім пашанцавала,што гэты дзядзька з жалезнымі яйкамі і не ўцек калі ўсе было вельмі кепска і русня 4года гіне ў прамысловых маштабах,тым самым слабее іхняя фашыстоўская недаімперыя.
  • Ян
    17.11.2025
    Кринж , магчыма так і ёсць. Бо як мне падаецца, магчыма я і памыляюся, але калі б прэзідэнтам быў Пятро Парашэнка, то эн бы збег з Украіны яшчэ раніцай 24.02, кінуўшы кіраванне і краіну на разарванне рашыстам.
  • Кринж
    17.11.2025
    Ян, 100 пудоў уцек бы сівы гэцьман). Калі паглядзіць што было да Зе,то высновы канешне змрочныя. Хіба Юшчанка,але пры ўсёй павазе,ен таксама быў слабым лідарам,на мой погляд.

Цяпер чытаюць

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію7

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму3

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны7

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

Рэлігія можа дзейнічаць на мозг як наркотык — у добрым сэнсе слова4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію7

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць