Эканоміка11

Дробную бульбу забаранілі прадаваць у крамах. А куды яе дзяваюць?

Згодна з абноўленым дзяржаўным стандартам, у крамах павінна прадавацца бульба памерам ад 45 міліметраў (раней мінімальны памер складаў 35 міліметраў).

Фота: Адміністрацыя Маскоўскага раёна Мінска

Што робяць з дробнай бульбай, якая не праходзіць паводле стандартаў? Яе адпраўляюць на перапрацоўку для вытворчасці крухмалу, бульбы фры, чыпсаў або шматкоў, расказалі на тэлеканале «Мір 24».

Бульбу правяраюць у некалькі этапаў. Пасля стабілізацыйных фондаў яна паступае ў лабараторыі, дзе яе прапускаюць праз калібровачнае сіта.

«Узважваем нашу бульбу. І вызначаем адсотак бульбы ад партыі, якая не праходзіць праз сіта 45 мм. Такой бульбы ў партыі, каб партыя была адпаведная, павінна быць не больш за 10%», — расказала вядучы інжынер-хімік Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі Ірына Макаед.

Каментары1

  • Tut
    23.11.2025
    Бульбу тых гатункаў якая прадаецца ў крамах нельга выкарыстаць ні для крухмалу ні для фры ні для чыпсаў. Гэтая бульба ўся ранніх гатункаў. У ёй недастаткова крухмалу. Для фры, крухмалу і чыпсаў трэба бульба пэўных гатункаў. Іх не вырошчваюць на продаж у крамы, бо яе ўраджайнасць значна ніжэй. Гэтую дробную можна толькі ў суп, або у салат.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі32

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць