Грамадства

Па справе Гаюна вынеслі жорсткі прысуд жыхару Ельска

Палітзняволенаму жыхару Ельска Віталю Каваленку прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго затрымалі 13 траўня 2025 года і абвінавацілі па арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), даведалася «Гомельская вясна».

Віталь Каваленка

Крыніца «Гомельскай вясны» ў абласным судзе паведаміла, што днямі Віталю Каваленку вынеслі прысуд. Паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) яму прысудзілі тры гады пазбаўлення волі з утрыманнем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пераслед Віталя Каваленкі звязаны са справай маніторынгавага канала «Беларускі Гаюн», які з 2022 года адсочваў дзеянні расійскай арміі на тэрыторыі Беларусі перад і падчас поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. У лютым 2025 года сілавікі атрымалі доступ да чата канала і асабістых даных людзей, што перадавалі інфармацыю. Пасля гэтага пачалася хваля масавых затрыманняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў58

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць