Грамадства1212

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Наўседам

У панядзелак прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сустрэўся з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесем Бяляцкім, які ў суботу выйшаў на волю. Удзел у сустрэчы брала і Святлана Ціханоўская.

Фота: lrp.lt

«Мы з вялікай палёгкай успрынялі вестку пра тое, што пасля многіх гадоў несправядлівага зняволення вы нарэшце на волі. Ваша стойкасць, маральная сіла і непахісная адданасць чалавечай годнасці — нават у самы цяжкі час — натхняюць нас усіх», — сказаў прэзідэнт Літвы.

Гітанас Наўседа адзначыў, што Літва заўсёды падтрымлівала і будзе працягваць падтрымліваць намаганні Злучаных Штатаў Амерыкі па вызваленні ўсіх беларускіх палітычных зняволеных.

«Разам мы паслядоўна падкрэсліваем, што беларускі рэжым павінен пакласці канец усім палітычным рэпрэсіям і не пачынаць новых, што ў Беларусі павінны адбыцца дэмакратычныя, свабодныя і справядлівыя выбары і што любая падтрымка рэжымам Лукашэнкі агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны павінна быць спыненая», — сказаў прэзідэнт Літвы.

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі расказаў «Нашай Ніве», што на сустрэчы ўдзельнікі размаўлялі і пра неабходнасць ціску на рэжым Лукашэнкі.

«І Ціханоўская, і Наўседа, і Бяляцкі сыходзяцца ў тым, што надзвычай важна не аслабляць міжнародны ціск на рэжым Лукашэнкі».

«Таксама Алесь Бяляцкі расказаў прэзідэнту Наўседзе, што, нават знаходзячыся ў турме, мог назіраць, як рэжым спрабуе дыскрэдытаваць Літву. У прыватнасці з наўмыснымі спробамі выставіць нашага суседа ў кепскім святле праз хлусню і правакацыі — у тым ліку ў кантэксце гібрыдных атак ад рэжыму: з шарамі і фактычным ўзяццем грузавікоў у закладнікі», — падзяліўся Кучынскі.

Ціханоўская асобна падзякавала прэзідэнту Літвы за салідарнасць і прынцыповасць Літвы і літоўскага народа. Таксама яна падзякавала прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і спецпрадстаўніку ЗША па Беларусі Джону Коўлу за гуманітарныя высілкі, якія дапамаглі вызваліць Алеся Бяляцкага і выратаваць жыцці людзей.

Каментары12

  • GEA WYBOR
    15.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Недасведчаная крыніца Лявончыка
    15.12.2025
    Ці быў абмеркаваны працэс рэлакацыі спадарыні Ціханоўскай у Польшчу?
  • 1
    15.12.2025
    Дзякуй, Літва!!! Жыве Беларусь!!!

Цяпер чытаюць

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў6

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сямейная дынастыя з Самахвалавічаў пад Мінскам вырошчвае 30 тысяч раслін

У Мар'інай Горцы з пятага паверха выпаў паўтарагадовы хлопчык3

Трамп нефармальна параіў Зяленскаму быць з Расіяй больш рашучым — Kyiv Independent21

Ілля Дабратвор зваліўся з лесвіцы і моцна пабіўся9

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі51

Падсанкцыйная суддзя Юлія Блізнюк пайшла на павышэнне7

У Віцебску прадаюць з аўкцыёну старадаўні закінуты «дом-прывід»

У Мінску хуткая дапамога не змагла пад'ехаць да хворага, бо праезд заблакавалі прыпаркаваныя машыны3

У «Дукорскім маёнтку» нечакана адмянілі святкаванне Купалля6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў6

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць