Свет22

Венгрыя зноў затармазіла перамовы пра ўступленне Украіны ў ЕС

Венгрыя выступіла супраць адпраўкі ў Еўрапейскую раду і Еўракамісію ліста ад імя ўсіх 27 краін ЕС у падтрымку ўступлення ў блок Украіны і Малдовы, паведамілі Politico дасведчаныя крыніцы.

Петэр Мадзьяр. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Паводле іх слоў, гэты дакумент неабходны для далейшага разгляду заявак Кіева і Кішынёва на далучэнне да супольнасці. Пры гэтым Венгрыя аказалася адзінай краінай ЕС, якая не падтрымала ліст. Для яго ўхвалення патрэбна згода ўсіх 27 краін блока, таму пытанне зноў будуць абмяркоўваць на наступным тыдні, адзначыла адна з крыніц выдання.

Раней перамовы пра ўступленне Украіны ў ЕС доўгі час блакаваў былы прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан.

Цяперашні прэм’ер Петэр Мадзьяр не стаў пярэчыць супраць старту перамоўнага працэсу, аднак настаяў на тым, каб выключыць з ліста фармулёўку «як мага хутчэй» адносна далучэння Кіева да блока.

Мадзьяр адзначаў, што Будапешт «не лічыць добрай ідэяй» адкрываць адразу ўсе перамоўныя кластары з Украінай, каб паскорыць яе ўступленне ў ЕС.

«Часткова таму, што чарніла на дакументах па першым кластары яшчэ не высахлі, а часткова таму, што гэта паслала б няправільны сігнал краінам Заходніх Балкан — Сербіі, Албаніі, Чарнагорыі і Паўночнай Македоніі, якія ўжо шмат гадоў працуюць над уступленнем у Еўрасаюз», — тлумачыў Мадзьяр.

Каментары2

  • Пікейная камізэлька
    24.06.2026
    Венгрыя, Польшча, Славакія, Балгарыя... нешта Інтэрмарыюм не складваецца.
  • Мадьяры бывают разные
    24.06.2026
    Это правильный Мадьяр!

Цяпер чытаюць

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў1

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы скардзяцца на чэргі на мяжы з Расіяй. Што кажуць?12

Кіраўніка марыянеткавай Паўднёвай Асеціі перавялі на пасаду дарадцы Пуціна1

«У нас усё спакойна». Беларускі санаторый у Крыме не папярэджвае гасцей пра небяспеку2

Ілля Андрэеў: Стараюся бачыць магчымасці, якія дала нам вымушаная эміграцыя

Украінцы заявілі пра знішчэнне чыгуначнага моста цераз Паўночна-Крымскі канал4

У Тэхасе пасля аварыі грузавіка, які перавозіў вуллі, на свабоду вырваліся два мільёны пчол1

Доктар расказаў, хто ў Беларусі хварэе на адзёр

Былая палітзняволеная Карына Праташчык, якая зацяжарала яшчэ ў калоніі, нарадзіла ў Германіі сына3

Ад заўтра трошкі даражэе бензін8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў1

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць