Свет99

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай

«Я гэтага не выключаю, не», — сказаў Трамп у эфіры тэлеканала NBC News.

Photo by Win McNamee/Getty Images

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп не выключыў у будучыні магчымай ваеннай кампаніі супраць Венесуэлы, паведамляе NBC News.

«Я гэтага не выключаю, не», — сказаў Трамп у эфіры тэлеканала NBC News

Прэзідэнт таксама анансаваў узмацненне мер у дачыненні да нафтавых танкераў каля берагоў Венесуэлы, у прыватнасці іх блакаванне. «Усё залежыць ад іх (ураду Венесуэлы). Калі яны працягнуць маршруты, то плывуць да аднаго з нашых партоў», — дадаў прэзідэнт ЗША.

Пры гэтым NBC News адзначае, што Трамп адмовіўся адказваць на пытанне, ці з’яўляецца звяржэнне венесуэльскага прэзідэнта Нікаласа Мадура канчатковай мэтай яго палітыкі на гэтым кірунку.

«Ён дакладна ведае, чаго я хачу», — адказаў прэзідэнт ЗША.

Дональд Трамп 16 снежня заявіў, што аддае загад аб поўнай блакадзе ўсіх падсанкцыйных нафтавых танкераў, якія накіроўваюцца ў Венесуэлу або выходзяць з яе вод. Паводле яго слоў, гэта будзе доўжыцца да таго часу, пакуль Венесуэла не верне ЗША «ўсю нафту, зямлю і іншыя актывы, якія яны раней у нас скралі».

Таксама прэзідэнт ЗША заявіў, што рэжым прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура абвешчаны «замежнай тэрарыстычнай арганізацыяй».

Каментары9

  • М
    19.12.2025
    Суповой пакетик, але яе ня будзе. Значыць, ён спыніў дзясятую вайну.
  • М
    19.12.2025
    Відаць, у нямоглага /у палітычным пляне/ імпатэнта ёсьць сілы толькі на вайну з галадаючымі войскамі вэнэсуэльскага дыктатара
  • Суповой пакетик
    19.12.2025
    ... которую сам же и "не исключил"! Ну и миротворец - так всем миротворцам миротворец!

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе5

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе5

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць