Грамадства11

Былога работніка «Гродна Азоту» збівалі ў калоніі за храпенне. КДБ пры затрыманні спрабаваў яго вербаваць

«Мяне білі, не давалі спаць. Калі перавялі ў іншы атрад, там палівалі вадой з бутэлькі».

Максім Сенік. Скрыншот відэа трансляцыі

Былы палізняволены Максім Сенік з «Гродна Азоту» расказаў на прэс-канферэнцыі, як яго пры затрыманні спрабаваў вербаваць КДБ Гродна. Прапаноўвалі, каб паехаў за мяжу і зліваў інфармацыю пра актывістаў. Мужчына адмовіўся.

На наступны дзень Максім сказаў, што гатовы прыняць прапанову — супрацоўнічаць з КДБ ён не збіраўся, проста хацеў з'ехаць у Польшчу і знікнуць там. Спецслужбісты сказалі, што не вераць яму.

Сенік расказаў, што яго ў калоніі №2 у Бабруйску білі за моцнае храпенне.

@belarusnovosti2 «Азотовец» Максим Сенник не сдержал эмоций, когда рассказывал об условиях в тюрьме #гродноазот #гродно #азот #беларусьновости #лукашенко ♬ vertigo - insensible & énouement

«Мяне білі, не давалі спаць. Былі такія ўмовы пастаўленыя — або я не сплю, або ніхто не спіць. Прынялі рашэнне, што я не буду спаць. Мяне перавялі ў іншы атрад. Але там ужо не білі, а палівалі вадой з бутэлькі. Здымалі коўдру, хавалі, каб я не мог спаць. Пасля я пачаў прасіцца ў ШІЗА, пасля ў ПКТ. Там таксама было нясоладка».

У зняволенні ў мужчыны пачаліся праблемы са здароўем, на холадзе застудзіў мачавы пухір.

«Скоцкія ўмовы», — кажа Сенік пра ўмовы за кратамі.

Сенік расказаў таксама, што ў калоніі вязні рабілі скрыні для снарадаў і куляў.

«Працуюць пад прыкрыццём, нібыта беларускі бок замаўляе, а не Расія. І вельмі вялікімі партыямі. Зразумела, што столькі Беларусі не трэба», — падзяліўся ён.

Пра тое, што ў папраўчых калоніях арганізавана вытворчасць драўляных скрынь для транспартавання гатовых боепрыпасаў, паведамляў і «Белпол».

Максіма Сеніка затрымалі 10 студзеня 2022 года. Ён быў сябрам незалежнага прафсаюза «Гродна Азот». Затрымалі мужчыну за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за рэпосты ў сацыяльных сетках. Яго абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса — «абраза Аляксандра Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368), «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361‑4 і ч. 1 арт. 361-2). Сеніку далі 4 гады калоніі. Мужчына быў у калоніі №2 у Бабруйску. На волю ён выйшаў 13 снежня ў складзе групы з іншымі палітвязнямі.

Каментары1

  • Luger
    22.12.2025
    Ніхто не выратуецца

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы26

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць