Грамадства

Летась у Польшчы ўдвая павялічылася колькасць прымусова дэпартаваных беларусаў

У 2025 годзе Польшча значна павялічыла колькасць прымусовых высылак грамадзян Беларусі — амаль удвая ў параўнанні з папярэднім годам. Пра гэта паведамляе «Белсат» са спасылкай на звесткі Памежнай аховы Польшчы.

Прымусовая дэпартацыя замежнікаў з Польшчы. Фота: Straż Graniczna / Х

Усяго за год польскія ўлады прынялі і рэалізавалі больш за 9,4 тысячы рашэнняў аб абавязку замежнікаў пакінуць краіну. Частка з іх была выканана добраахвотна, астатнія — у прымусовым парадку.

Найбольш такіх пастаноў у 2025 годзе тычылася грамадзян Грузіі — звыш 1,9 тысячы, з якіх каля 360 чалавек былі дэпартаваныя прымусова. Беларусы занялі другое месца: амаль 1,3 тысячы пастаноў, прыкладна 130 з іх — з прымусовай высылкай, што складае каля дзесяці працэнтаў. Трэцяе месца занялі грамадзяне Украіны — больш за 1,2 тысячы рашэнняў, прычым пераважная большасць з іх была выканана прымусова. Таксама часта пад абавязак вяртання траплялі грамадзяне Малдовы.

Для параўнання, у 2024 годзе з Польшчы выехалі больш за 8,5 тысячы замежнікаў, і ў асноўным гэта адбывалася добраахвотна. Беларусаў тады было зафіксавана больш за 1,3 тысячы, аднак прымусовых высылак налічвалася толькі 66. Такім чынам, хоць агульная колькасць высланых беларусаў крыху зменшылася, прымусовых дэпартацый стала прыкладна ўдвая больш.

На гэтым фоне і ў суседняй Літве гучаць прапановы ўзмацніць міграцыйную палітыку, каб змагацца са злоўжываннямі і падробкай дакументаў. Нядаўна прызначаная новая кіраўніца Дэпартамента міграцыі Літвы падкрэсліла, што гаворка ідзе не пра скарачэнне колькасці мігрантаў, а пра больш жорсткі кантроль за іміграцыйнымі працэсамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец10

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

Вучыч заявіў, што праз некалькі тыдняў падае ў адстаўку3

Ці можна ў Беларусі ўзяць з сабой на пляж сабаку?8

Заўзятары, якія прыехалі на чэмпіянат свету ў ЗША, у шоку ад амерыканскай культуры чаявых26

У Мінску ціха зачынілі раддом №3 на вуліцы Леніна11

Генпракурор пра студэнтаў ЕГУ: Пагалоўна, без разбору прыцягваць да адказнасці ніхто не будзе12

Эйсмант — Зяленскаму: Маўчы лепш. Глядзіце, каб ядзерная зброя не стаяла на мяжы28

Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны8

Новае курортнае месца пад Мінскам ФОТЫ2

У былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску абвалілася сцяна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец10

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць