Культура22

У Беларусі сталі забараняць кнігі выдавецтва «Умка»

У Беларусі пад забарону трапілі некалькі папулярных дзіцячых кніг з-за няправільнага афармлення шрыфту. Падрабязнасці паведамілі ў Дзяржстандарце.

Гаворка ідзе пра пяць літаратурна-мастацкіх выданняў для дзяцей малодшага школьнага ўзросту выдавецтва «Умка», выдадзеных яраслаўскім прадпрыемствам: «Залаты ключык, або прыгоды Бураціна» Аляксея Талстога, «Чараўнік Ізумруднага горада» Аляксандра Волкава, «Маўглі» Рэд’ярда Кіплінга, «Каралеўства крывых люстэркаў» Віталя Губарава і «Прыгоды Алісы ў краіне цудаў» Льюіса Кэрала.

Таксама пад забарону трапіла кніга «Урфін Джус і яго драўляныя салдаты» Аляксандра Волкава ад маскоўскага выдавецтва.

У пералічаных выданнях былі выяўленыя парушэнні патрабаванняў да афармлення тэксту. У прыватнасці, гаворка ідзе пра няправільныя прабелы паміж словамі. Згодна з дзеючымі нормамі, у выдавецкай прадукцыі для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту прабел паміж словамі павінен быць роўны кеглю шрыфту. У названых кнігах гэтая адлегласць была значна меншай.

Няправільны памер прабелаў у кнігах, асабліва дзіцячых, небяспечны тым, што пагаршае чытальнасць тэксту, стварае нагрузку на вочы, запавольвае чытанне і можа выклікаць дыскамфорт, зніжаючы бяспеку і якасць прадукцыі. Таму такія выданні трапляюць пад забарону: іх нельга ўвозіць на тэрыторыю Беларусі і прадаваць у гандлёвых сетках і крамах. Абмежаванні адносна вышэйпералічаных кніг уступаюць у сілу з 12 студзеня.

У Дзяржстандарце падкрэслілі, што забарона датычыцца канкрэтных выданняў і выдавецтваў, а не саміх літаратурных твораў. Пасля ўхілення парушэнняў кнігі могуць зноў з’явіцца ў продажы.

Каментары2

  • цыкада
    12.01.2026
    потому что умка у нас одна
  • Аналитик
    12.01.2026
    По нынешней ситуации то, что книги издательства стали запрещать из-за того, что собаку Умку так же зовут, отнюдь не шутка, а наиболее вероятная причина.

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч24

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч24

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць