Свет88

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раней заяўляў, што ў выпадку выканання смяротных прысудаў Вашынгтон адрэагуе «вельмі рашуча», намякаючы на магчымасць сілавога ўмяшання. Аднак 14 студзеня ён паведаміў, што, паводле наяўнай у яго інфармацыі, забойствы ў Іране спыніліся і масавых пакаранняў смерцю не плануецца. Таму рэакцыя ЗША куды больш мяккая, чым планавалася раней, піша Euronews.

Фота: AP Photo/Ebrahim Noroozi

ЗША абвясцілі пра ўвядзенне санкцый супраць іранскіх чыноўнікаў, якіх лічаць датычнымі да падаўлення пратэстаў, у тым ліку сакратара Вышэйшай рады нацыянальнай бяспекі Ірана Алі Ларыджані.

Санкцыі прадугледжваюць замарожванне актываў і забарону амерыканскім кампаніям весці з імі бізнэс. Акрамя таго, абмежаванні закрануць каля двух дзясяткаў асоб і кампаній, звязаных з нелегальнымі фінансавымі схемамі па продажы іранскай нафты і нафтапрадуктаў.

Раней іранскія ўлады заявілі, што не маюць намеру караць смерцю ўдзельнікаў пратэстаў, якія, паводле сведчанняў праваабаронцаў і СМІ, масава ўтрымліваюцца ў турмах па ўсёй краіне. Пра гэта ў інтэрв’ю журналістам паведаміў міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы. Судовыя органы таксама абверглі звесткі пра тое, што арыштаваны падчас пратэстаў Эрфан Салтані нібыта быў прысуджаны да смяротнага пакарання.

26‑гадовы Салтані зараз знаходзіцца ў зняволенні ў Караджы каля Тэгерана. Яму інкрымінуюць прапаганду супраць ісламскай сістэмы і пагрозу нацыянальнай бяспецы. Паводле заяў уладаў, такія абвінавачанні прадугледжваюць турэмны тэрмін, а не смерць.

Раней праваабарончыя арганізацыі сцвярджалі, што сям’ю Салтані праінфармавалі пра вынесены і нібыта зацверджаны смяротны прысуд, а справа разглядалася з парушэннем права на справядлівы суд і без доступу да абранага адваката.

Акрамя Салтані, пад вартай застаюцца больш за 10 тысяч удзельнікаў пратэстаў. Праваабаронцы з самага пачатку выступленняў папярэджвалі пра магчымасць масавых рэпрэсій і прымянення смяротных прысудаў, заклікаючы міжнародную супольнасць умяшацца. Паводле розных ацэнак, колькасць загінулых падчас антыўрадавых пратэстаў вагаецца ад некалькіх тысяч да 15 тысяч чалавек.

Як перадавала агенцтва AFP, Саудаўская Аравія, Аман і Катар угаварылі Трампа даць Тэгерану «другі шанец» і не наносіць удараў, папярэдзіўшы, што ваенная аперацыя можа сур’ёзна дэстабілізаваць нафтавыя рынкі.

Каментары8

  • чижика съел
    16.01.2026
    "От него кровопролитие ждали, а он чижика съел"

    Только подставил иранцев, призывая их захватывать госучреждения, а в результате ноль поддержки.
  • Проста жыхар
    16.01.2026
    Злілі чарговы пратэст. Замест сапраўднай дапамогі рашучае асуджэнне і глыбокая заклапочанасць. Недзе я ўжо бачыў падобную рэакцыю захаду, калі ў адказ на рэпрэсіі панаўводзілі персанальных санкцый супраць суддзяў і чыноўнікаў. А народ потым расчаруецца, і будзе пісаць у сацсетках, што ва ўсім вінаваты Ц̶і̶х̶а̶н̶о̶ў̶с̶к̶а̶я̶ Пехлеві.
  • Žvir
    16.01.2026
    Jon ža kazaŭ, dapamoha blizka ! Nu, i voś...

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

Мазаічныя вітражы, унікальныя люстры. Як рэстаўруюць галоўны ЗАГС Мінска

У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне3

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць