Эканоміка44

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?

Курыца лічыцца самым танным мясам на рынку ў нашым рэгіёне. Таму яе так любяць вытворцы: чым таннейшае сырое мяса, тым ніжэйшы кошт канчатковай прадукцыі, напрыклад, каўбасы. Дырэктарка малдаўскага мясакамбіната Mezellini Анжэла Геаргіца патлумачыла, колькі каўбасы можна атрымаць з тоны курыцы, колькі на гэтым зарабляе прадпрыемства і куды выкарыстоўваюць косткі бройлераў, піша Telegraf.news.

Скрыншоты з відэа

Нягледзячы на тое, што курыца — самае таннае мяса, каўбаса з яе далёка не танная. Звычайна з курыцы гатуюць шынку, балерон і розныя рулеты, а не класічную вараную каўбасу. Гэта звязана з тым, што ў параўнанні з варанай каўбасой, у якую часта ідзе механічна абваленае мяса, курыныя рулеты і шынку робяць з чыстай кураціны.

Так атрымліваецца, што ўмоўная свіная вараная каўбаса можа каштаваць даражэй за курыную, а кілаграм курынага балерона — у 2—3 разы даражэй за кілаграм тушкі кураняці.

Па словах Анжэлы Геаргіцы, з тоны курыцы чыстага мяса, якое ідзе на курыную каўбасу, застаецца крыху больш за палову — 580 кг. Звычайна на каўбасу не ідзе курыная грудка — прадпрыемству выгадней яе завэндзіць. Але калі ў вытворчасць пусціць усе 580 кг курынага мяса, на выхадзе атрымаецца прыкладна 560 кг курынага рулету.

@mezellini.md

⬇️ Сколько колбасы получится из 1 тонны курицы? Из 1 тонны бройлера получили: ✅ 580 кг. чистого мяса ➡️ 147 кг. мяса механической обвалки (ММО) Затраты. Курица - 40 лей/кг. Итого: 40 000 леев. Выручка. Из мяса сделали 560 кг. куриного рулета Цена - 131,4 лей/кг. ✅ Итого: 73 584 леев. ММО пошло в дешевые колбасы, посчитать сложно, но рыночная цена около 30 лей/кг. Для ориентира: 1 USD ≈ 17 лей 1 лей ≈ 4,65 руб. РФ Выручка почти в 2 раза больше затрат Что думаете по этому поводу?

♬ оригинальный звук - Mezellini.md

Толькі на гэтым этапе мясакамбінат амаль удвая адбівае суму, выдаткаваную на закупку сыравіны: калі тона курыцы абыходзіцца прыкладна ў 2,4 тысячы даляраў, то 560 кг каўбасы можна прадаць за 4,3 тысячы даляраў.

Але на гэтым выгада прадпрыемства не заканчваецца. Акрамя чыстага мяса, застаюцца яшчэ косткі. Прыкладна пятую частку давядзецца выкінуць — гэта самыя буйныя косці, якія не ідуць на перапрацоўку. Каб яны зусім не прападалі, іх можна перадаваць у прытулкі для жывёл.

Маленькія косткі — прыкладна 220 кг спінкі і крылаў — адпраўляюць на перапрацоўку. З іх атрымліваюць каля 147 кг мяса механічнай абвалкі, з якога робяць танную вараную каўбасу. Прыбытак ад яе, у параўнанні з каўбасой з чыстага мяса, будзе менш значным.

Гэтая інфармацыя прывядзена без уліку выдаткаў на вытворчасць, заробак супрацоўнікаў і кошт іншых кампанентаў каўбасы.

Каментары4

  • xxxx
    16.01.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • Гиленд
    16.01.2026
    Ничего не пропадает.
    Полуправда статьи хуже,чем ложь.
  • !
    17.01.2026
    Мяса механічнай абвалкі жудасная рэч ды забаронена ў многіх краінах. Але ў РБ напрыклад звычайная з’ява. Ўсе полкі крамаў ім заваленыя. Вось і хвалёная беларуская якасць якая ня больш чым міф.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева8

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць