Надвор'е

На наступным тыдні будзе марозна, але без ападкаў

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры АНТ папярэдзіў, што на тыдні з 19 па 25 студзеня над Беларуссю ўзмоцніцца халодны антыцыклон, цэнтр якога будзе знаходзіцца непасрэдна над краінай. Паводле яго слоў, маразы захаваюцца на працягу ўсяго тыдня, а істотных ападкаў чакаць не варта.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

Тэмпература паветра будзе на 8—12 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму, а ўмераны кантынентальны вецер зробіць надвор’е яшчэ больш халодным. У пачатку тыдня антыцыклон узмоцніцца і захавае свой уплыў у сярэдзіне тыдня. Снегу амаль не прагназуецца, але магчымыя галалёд і галалёдзіца на дарогах.

Уначы тэмпература паветра будзе апускацца да —14…—20 градусаў, а пры праясненнях — да —25. У панядзелак днём чакаецца ад —4 у Брэсце да —11 у Віцебску, у аўторак — ад —3 да —10.

У сярэдзіне тыдня магчымыя пераменная воблачнасць, невялікі снег і парывісты ўсходні ці паўночна-ўсходні вецер. У сераду ўначы прагназуецца —17…—25 градусаў, удзень — ад —4 да —7.

Другая палова тыдня, паводле папярэдніх звестак, пройдзе пад уздзеяннем халоднага і вільготнага паветра з паўночных шырот. Ападкаў зноў жа будзе няшмат. Уначы тэмпература можа зніжацца да —19…—25, а пры праясненнях — да —29. У чацвер удзень чакаецца ад —8 на паўднёвым захадзе да —17 на паўночным усходзе, у пятніцу — —17…—22.

На выхадных у Беларусь прыйдзе яшчэ адзін халодны антыцыклон. Ападкаў не прагназуецца, вецер будзе ўмераны, паўночны, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вільготнасць паветра дасягне 90 працэнтаў. Уначы тэмпература складзе —21…—30 градусаў, удзень у суботу — —14…—17, у нядзелю — —11…—16.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

Мазаічныя вітражы, унікальныя люстры. Як рэстаўруюць галоўны ЗАГС Мінска

У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне3

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць