Грамадства11

Палітвязень Вацлаў Арэшка сустрэў за кратамі 71‑ы дзень нараджэння. Калядную паштоўку яму візуальна апісвалі іншыя

18 студзеня дзень народзінаў адзначае палітвязень Вацлаў Арэшка. Сёння яму споўніўся 71 год. Чацвёрты раз палітвязень сустракае дзень народзінаў за кратамі. Арэшку праваабаронцы ўключылі ў спіс палітвязняў з вельмі уразлівым станам здароўя, піша «Свабода». 

Вацлаў Арэшка. Архіўнае фота

Арэшка вельмі дрэнна бачыць, у калёніі ў яго таксама абвастрыліся іншыя хваробы. Паводле крыніцы, дасьведчанай у справах палітвязьня, за апошні год зрок у палітвязьня пагоршыўся настолькі, што ён ня можа паўнавартасна чытаць і пісаць, акуляры больш не дапамагаюць. Крыніца кажа, што дрэнны стан здароўя Вацлава Арэшкі адбіваецца на ягоным псыхалягічным стане.

«Сумуе, бо нічога ня бачыць. Здароўе не паляпшаецца, зрок яшчэ горшы, калядную паштоўку яму візуальна апісвалі іншыя, бо ён ня бачыць, што на ёй выяўлена. Калі ён сам піша лісты, то разабраць у іх можна літаральна працэнтаў 20, настолькі нечытэльна», — паведаміла пра Вацлава Арэшку крыніца.

Паводле крыніцы, Вацлаў Арэшка ня скардзіцца на стаўленьне да яго ў калёніі.

Сваякі і сябры палітвязьня спадзяюцца, што ён трапіць у чарговы сьпіс на вызваленьне і наступны дзень народзінаў адзначыць на волі.

Актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП, палітоляг, гісторык культуры і грамадзкі дзяяч Вацлаў Арэшка за кратамі з красавіка 2022 году. Суд прызнаў Вацлава Арэшку вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу ўключна з артыкулам 361‑1 — «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім».

Актывіста асудзілі на 8 гадоў зьняволеньня. Вацлаў Арэшка адбывае пакараньне ў калёніі № 22 у Івацэвічах. Калегі ў кіраўніцтве незалежнымі прафсаюзамі Генадзь Фядыніч, Аляксандр Ярашук і Васіль Берасьнеў, каго затрымлівалі разам з Арэшкам ў межах адной «прафсаюзнай справы», летась выйшлі на волю.

Каментары1

  • меркаванне
    18.01.2026
    Лічу, што менавіта таму, што людзі ў засценках так пакутваюць, вызвалены Ціханоўскі не змог ціха сядзець і адпачываць, а пачаў дзейнічаць, як разумеў.

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр3

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Чэхіі3

Алесь Бяляцкі стварыў уласны фонд9

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць