Грамадства2323

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»

«Гэта дакладна не пра барацьбу з уласнымі партызанамі».

Здымкі спадарожніка сведчаць, што работы па абсталяванні пазіцыі для сістэмы СПА на тэрыторыі завода пачаліся ў студзені 2025 года

На тэрыторыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода ў пачатку жніўня 2025 года з’явілася сістэма супрацьпаветранай абароны, падобная да расійскай зенітна-ракетнай устаноўцы «Тор». Гэта высветлілі «Схемы» («Радыё Свабода»), прааналізаваўшы спадарожнікавыя здымкі Planet Labs і апытаўшы экспертаў.

Спадарожнікавыя здымкі за мінулы год, якія даследавалі журналісты, сведчаць, што работы па ўладкаванні пазіцыі для сістэмы СПА на тэрыторыі завода пачаліся ў студзені 2025 года — за сем месяцаў да таго, як там з’явіўся сам зенітна-ракетны комплекс.

Тады ж, у студзені 2025 года, пра з’яўленне і іншых ахоўных збудаванняў — агнявых пунктаў, акопаў і блокпастоў — вакол Мазырскага НПЗ паведамляў маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн».

Сістэма СПА, якую летам мінулага года на тэрыторыі нафтабазы зафіксаваў спадарожнік, можа быць расійскім зенітна-ракетным комплексам «Тор», лічыць авіяэксперт Анатоль Храпчынскі. На гэта, паводле яго слоў, паказвае форма ценю ад устаноўкі, якую найлепш відаць на здымках Planet Labs за 16 студзеня 2026 года.

«Мы бачым, што ў аб’екта на здымку цень падобны на танк (вежа і шасі), а яго даўжыня — шырыня дакладна адпавядае памерам такой сістэмы, як «Тор». Хутчэй за ўсё, гэта сучасны «Тор-М2», які пабудаваны, сярод іншага, на шасі ад беларускага «Мінскага завода колавых цягачоў», — сказаў Храпчынскі ў каментары «Схемам».

У лістападзе 2022 года тэлеграм-канал «Live. Сообщество железнодорожников Беларуси» паведамляў, што Расія перадала Беларусі як мінімум 15 сістэм СПА «Тор-М2».

«Гэта менавіта той клас СПА, які аптымізаваны пад нізкавышынныя, малагабарытныя мэты, у прыватнасці, вялікія ўдарныя дроны, таму яго разгортванне — гэта лагічны элемент прэвентыўнай абароны. Падобна на тое, што Лукашэнка спрабуе мінімізаваць рызыку «інцыдэнтаў», у тым ліку магчымых дыверсій, нават з расійскага боку, і гэта дакладна не пра барацьбу з уласнымі партызанамі», — патлумачыў Храпчынскі.

Авіяэксперт дадаў, што Аляксандр Лукашэнка паслядоўна спрабуе пазбегнуць прамога ўдзелу ў баявых дзеяннях, і абарона СПА — адзін са спосабаў трымацца гэтага курсу.

Каментары23

  • Лёлік з-пад Лімасола
    22.01.2026
    што можа 1 тор супраць патэнцыйных дзесяткаў дронаў?
    гэта хутчэй псіхалагічная абарона)
  • бабруйчанін
    22.01.2026
    смех
    Рогат
    Украіне ні хапае хаймарсаў джавялінаў іньшых пэтрыотаў абараніць сябе
    І наважыцца Украіна " пуляць" па найлепшаму партнёру са слоў Трампа ...
  • бабруйчанін
    22.01.2026
    Лёлік з-пад Лімасола
    Патэнцыйныя ..дроны фламінга патэнцыйная абарона " пэс" зэс
    Патэнцыйна віртуальна шмат " кава у Ялце" ад Буданава Падаляка у рэале міндіч шміндіч і Ермак

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць