Эканоміка99

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці

«Спроба свае напрацоўкі з ходу інтэграваць у былую бензінавую машыну, на жаль, не прывяла да добрага спажывецкага выніку».

Кіраўнік Акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік расказаў на «Беларусь 1», што цяпер з ідэяй стварыць першы цалкам беларускі электракар.

«Прататып насамрэч ёсць. Але першапачаткова гаворка ішла, навуковая праграма была аб стварэнні кампанентнай базы электратранспарту. Задача была ў тым, каб для нашых вытворцаў падрыхтаваць айчынную кампанентную базу: электрарухавікі, рэдуктары, інвертар.

Задача стварыць аўтамабіль у цэлым — напэўна, трошкі пераацанілі свае магчымасці. Не да канца ўсведамлялі, што пасажырскі аўтамабіль — гэта ўсё ж такі вельмі шмат сістэм бяспекі, гэта мультымедыя, гэта сілавы каркас. І спроба свае напрацоўкі з ходу інтэграваць у былую бензінавую машыну, на жаль, не прывяла да добрага спажывецкага выніку».

Айчынныя электракары былі б запатрабаваныя, лічыць Каранік.

«Гэта аўтамабілі спецыяльнага прызначэння, камунальная тэхніка. Гэта экскурсійны аўтобус для Батанічнага сада, які зараз праектуецца і будзе вырабляцца. Электратранспарт складскі, электракары для аэрапортаў. Мы знайшлі сваю нішу».

Кіраўнік НАН дадаў, што ёсць жа айчынны электрамабіль ад «БелДжы».

«Вельмі добрая мадэль з вельмі добрымі спажывецкімі якасцямі, магу сказаць як карыстальнік, які мае досвед. І наша задача зараз выкарыстоўваць свае кампетэнцыі, каб павялічыць працэнт лакалізацыі айчынных распрацовак, а не зрабіць машыну з нуля», — сказаў Каранік.

Завод «БелДжы» ў траўні 2025 года паказаў электрамабіль Geely EX-5. Але пазней адмовіўся ад ідэі яго серыйнага выпуску — запуск гэтай мадэлі занадта дарагі для Беларусі.

Нагадаем, што ў лістападзе стала вядома, што Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў карупцыйныя схемы ў структурах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сярод фігурантаў — супрацоўнікі, звязаныя з распрацоўкай першага айчыннага электрамабіля.

Каментары9

  • Барабаба
    26.01.2026
    Ахах, з-пад палкі Тэслу не зробіш
  • Янка
    26.01.2026
    Вельмi элегантна Каранiк абыйшоў пытанне лакалізацыі галоўнай і самай дарагой частцы электрамабіля - батарэі. Бо амаль ўсё астатняе - гэта другаснае. Зрэшты здарма ён згадаў электрарухавікі, бо бескалектарны рухавік - гэта перш за ўсё мікракантролер на сучаснай элементнай базе, якую распрацаваць і вырабляць у лукашэнкаўскай Беларусі няма ніякіх шансаў.
  • а чё ты думал
    26.01.2026
    вы трошки переотценили свои возможности в выгонянии умных людей из страны - они действительно уехали

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць