Грамадства22

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

У канцы 2010‑х яму прысудзілі за хабары 9 гадоў калоніі, але хутка памілавалі.

У канцы 2017 года групу топ-менеджараў Беларусбанка асудзілі за хабары. Першага намесніка старшыні праўлення Генадзя Гаспадарыка і намесніка дырэктара дэпартамента па рабоце з каштоўнасцямі Мікалай Цырто — разам, выканаўчага дырэктара Анатоля Багавіка — асобна, услед за імі.

КДБ арыштаваў Гаспадарыка летам 2016‑га, следам — Цырто. Паўтара месяца Мікалай Цырто знаходзіўся пад хатнім арыштам, пасля яго ўсё ж адправілі ў СІЗА.

Цырто, па словах свайго адваката, супрацоўнічаў са следствам, але на судзе атрымаў 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці: 5 тысяч акцый «Беларусбанка», кватэра ў Полацку, дом і ўчастак у Віцебскай вобласці і іншае.

Гаспадарыку прысудзілі 7,5 года калоніі.

Анатолю Багавіку, якога асудзілі праз месяц пасля калег, далі 8 гадоў калоніі.

Аднак далейшы лёс усіх трох топ-менеджараў Беларусбанка склаўся незвычайна.

Багавік выйшаў па памілаванні ўжо ў маі 2018 года. У 2020‑м ён разам з жонкай Іваннай далучыўся да руху за сумленныя выбары.

У 2023‑м сілавілі прыйшлі па іх. Іванна атрымала два гады калоніі. Анатолю далі менш, дакладны тэрмін невядомы. Ён як рэцыдывіст трапіў у калонію ў Ваўкавыску і цалкам адбыў прызначанае палітычнае пакаранне.

Генадзя Гаспадарыка таксама вызвалілі па памілаванні. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў канцы 2019-га, але невядома, калі менавіта банкір выйшаў на свабоду. Гаспадарыка ўладкавалі на высокую пасаду на МТЗ, але ў 2021 годзе ён памёр ад наступстваў каранавіруса.

А вось пра далейшую біяграфію Цырто раней было невядома.

Як высветлілася, ён таксама атрымаў памілаванне. Але ў пачатку 2024 года Цырто зноў трапіў у СІЗА КДБ, у «Амерыканку». Ён апынуўся там у адной камеры з суразмоўцам «Нашай Нівы». 

Мікалай Цырто падчас разгляду сваёй першай карупцыйнай справы

За што Цырто забралі ў СІЗА КДБ другі раз? У камеры ён казаў, што яго арыштавалі за перадачу дадзеных у «Чорную кнігу Беларусі». 

«Маўляў, ён скінуў туды даныя некалькіх фельд'егераў, якіх ведаў яшчэ за часамі сваёй работы ў банку. Больш ён сам не расказваў, а я не распытваў. Затрымалі яго недзе ў 2023 годзе», — сказаў наш суразмоўца. 

Са словаў Цырто сталі вядомыя абставіны таго, як ён, Гаспадарык і Багавік апынуліся на свабодзе задоўга да канца сваіх тэрмінаў. 

«Маўляў, банкіраў выпусцілі пасля таго, як Сяргей Румас выпрасіў у Лукашэнкі памілаванне для іх», — сказаў наш суразмоўца. 

Пры гэтым сам Цырто падкрэсліваў, што ў адрозненне ад Гаспадарыка ў калонію патрапіць не паспеў, бо нейкім чынам зацягнуў апеляцыю.

Ці так яно было насамрэч — невядома. Апеляцыя па справе прайшла ў канцы 2017-га, прысуды не змяніліся. Гаспадарык дакладна трапіў у калонію — запісы аб яго працы там ёсць у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва, пацвердзілі ў Belpol

А вось у Цырто запісаў аб адлічэнні з калоніі сапраўды няма. Разыходжанні ў тэрмінах пакуль немагчыма патлумачыць. 

Чым Цырто займаўся на волі да свайго затрымання ў 2023‑м, невядома. У базах за гэты час пуста. «Па яго словах, сядзеў дома і няньчыўся з унукамі», — удакладняе былы сукамернік. 

Далейшы лёс Мікалая Цырто таксама невядомы. У спісе «экстрэмістаў» або «тэрарыстаў» яго прозвішча няма, што амаль выключае магчымасць таго, што яго ўрэшце асудзілі па палітычным артыкуле.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Слава
    27.01.2026
    кпсс
  • на фота гляджу...
    27.01.2026
    "Мікалай Цырто падчас разгляду сваёй першай карупцыйнай справы"
    якая ,,прыгожая,, фрэзура (ці як гэта назваць?) у разглядальшчыцы...

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць