Грамадства33

На свабодзе палітзняволеная Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку

Жанчыну арыштавалі на мяжы пасля вяртання ў Беларусь.

Палітзняволеная фотаілюстратарка з Брэста Наталля Левая за кратамі з мая 2024 года. Яна вярталася з Польшчы, калі яе затрымалі за данаты.

Калегі адгаворвалі жанчыну вяртацца дадому, але яна сказала, што моцна сумуе па радзіме ды ўжо сплаціла ў кратным памеры данаты за 2020‑ы і мае паперу ад КДБ. 

Наталлю асудзілі на шэсць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, яе аштрафалі на 1000 базавых велічынь (40 тысяч рублёў) — амаль на такую суму, якую Наталля заданаціла ў ініцыятывы і фонды.

Наталлю Левую прызналі вінаватай паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 361‑1 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 361‑3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях) і арт. 361‑2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).

У калоніі пасля спаткання з мужам жанчына зацяжарыла.

«Больш за ўсё сёння мяне хвалюе Наташа Левая. Адбыўся цуд: пасля спаткання з мужам яна зацяжарыла. Да гэтага пара доўгі час не магла завесці дзяцей. Нараджаць Наташы прыкладна ў сакавіку. Так хочацца, каб гэта адбылося ў іншых умовах», — пісала ў сацсетках былая палітзняволеная, галоўны рэдактар Tut.by Марынa Золатава.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні Наталлі Левай.

Каментары3

  • Серж
    19.02.2026
    Віньшуем!!! Няхай усё ў мамы і дзіцяці будзе добра
  • Hooch
    19.02.2026
    Упрасілі такі. Яна ні ў чым не вінаватая. Якое памілаванне?! Але добра, што хоць так.
  • +
    19.02.2026
    Рэд. Адкрыйце слоўнік — папяровы або электронны.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі1

Вар'яцтва на аўкцыёне: за мінскую падсобку змагаліся 173 чалавекі

Пры атацы на турбазу ў акупаванай Кірылаўцы Запарожскай вобласці загінуў супрацоўнік Раскамнагляду, які ўдзельнічаў у «СВА», і яго дзеці6

У Латвіі накрылі гіганцкую падпольную фабрыку па вытворчасці цыгарэт. На ёй працавала шмат беларусаў4

Украінскую пару жорстка збілі ва Уроцлаве. Прычынай, паводле іх, стала ўкраінская мова81

Пры будаўніцтве дамоў у Гомелі ставяць боксы для кандыцыянераў — але ад гэтага жыхарам будзе толькі горш10

Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам14

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць