Грамадства

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

Аб'екты, якія сёлета плануюць адрэстаўраваць на Гомельшчыне за кошт сродкаў суботнікаў, упершыню за апошнія гады не маюць дачынення да «патрыятычнага выхавання» і Другой сусветнай вайны. Гэта сядзіба ў вёсцы Хальч Веткаўскага раёна і флігель сядзібы Козел-Паклеўскіх у Красным Беразе Жлобінскага раёна, піша «Флагшток».

Флігель сядзібы Козел-Паклеўскіх у Красным Беразе. Фота: strada.by

Апошні аб'ект уключаны ў турыстычны маршрут «Залатое кальцо Гомельшчыны». Па ўспамінах мясцовых жыхароў, у кухні флігеля асобна размяшчалася і пякарня. Над кухняй жыў аканом сядзібы. На другім паверсе былі прыёмная, сам кабінет, гасцёўня і спальня кіраўніка. Тут пры рэстаўрацыі плануецца ўзнавіць функцыянал і атмасферу памяшканняў флігеля. 

Першым абвешчаны тэндар менавіта па гэтым аб'екце. Паслуга па распрацоўцы перадпраектнай дакументацыі на рамонтна-рэстаўрацыйныя работы ў флігелі сядзібы Козел-Паклеўскіх у Красным Беразе павінна быць выканана да канца чэрвеня 2026 году. 

Кошту работ пакуль няма, затое ў дакументацыі тэндара ёсць архіўныя здымкі, паводле якіх, верагодна, будуць імкнуцца ўзнавіць інтэр'еры. 

У дакументацыі тэндара ёсць рэферансы, згодна з якімі плануецца аднаўляць інтэр'еры сядзібы

У вёсцы Хальч сядзібна-паркавы комплекс Войніч-Сенажэцкіх канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя займае ўчастак у 1 гектар. На гэтай тэрыторыі знаходзяцца будынак самога палаца-сядзібы, помнік загінулым воінам, два масівы зялёных насаджэнняў. Апошняя рэстаўрацыя палаца праводзілася ў канцы 1970‑х гадоў. Пасля рэстаўрацыі ў будынку будуць размешчаныя экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі вёскі і яго ўладальнікам.

Тэндар па рэстаўрацыі сядзібы ў Хальчы пакуль не абвешчаны. Фота: Вікіпедыя

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць