Свет44

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу

Кітай моцна залежыць ад паставак звадкаванага газу і нафты з краін Персідскага заліва. Асабліва ўразлівым яго робіць 30‑працэнтная залежнасць у імпарце звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) ад QatarEnergy.

Фота: qatarenergylng.qa

Кітайскія чыноўнікі настойліва патрабуюць ад іранскіх не наносіць удары па такіх буйных экспарцёрах энергарэсурсаў, як Катар, паведамляе Bloomberg са спасылкай на топ-менеджараў кітайскіх энергетычных дзяржкампаній.

Таксама, па іх словах, Пекін просіць не атакаваць нафтавыя і ЗПГ-танкеры, якія праходзяць па Армузскім праліве, і не блакаваць яго, каб не перашкаджаць пастаўкам энергарэсурсаў.

На дадзены момант вядома як мінімум пра пяць камерцыйных судоў, пашкоджаных іранскім агнём. Суднаходства ў праліве практычна спынілася.

Іран будзе «спальваць» усе замежныя судны, якія паспрабуюць праз яго прайсці, заявіў раней дарадца камандуючага Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі Ібрахім Джабары.

Паводле яго слоў, Тэгеран таксама гатовы «ўдарыць па ўсіх нафтаправодах у рэгіёне», каб спыніць экспарт нафты з Блізкага Усходу. Армузскі праліў застаецца адкрытым для грамадзянскага суднаходства, нягледзячы на заявы КВІР, настойвае Цэнтральнае камандаванне ЗША.

Каментары4

  • .
    03.03.2026
    Бородатым осталось еще по Китаю засандалить ракетой, все остальное стратегические гении уже сделали.
  • против ЦИВИЛИЗАЦИИ НЕ попрёшь
    03.03.2026
    Бармалеям осталось еще по Китаю засандалить ракетой, все остальное стратегические гении уже сделали.
  • Проспись, бармалей варшавский
    04.03.2026
    против ЦИВИЛИЗАЦИИ НЕ попрёшь, Завтра на завод

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць