Каханне і сэкс1818

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам

У паспяховага гульца НХЛ і яго жонкі Таццяны нарадзілася дачка.

Аляксей Протас з жонкай Таццянай і дачкой Алісай

Пра шчаслівую падзею ў сям’і распавяла ў інстаграме жонка Аляксея Протаса Таццяна. Яна апублікавала рылс з гендар-паці, якое адбылося раней: «3 сакавіка мы сталі бацькамі ў другі раз. Мы так доўга чакалі цябе, наш маленькі цуд. Тут той цудоўны момант, калі мы даведаліся, хто ты, а сёння сустрэліся».

Аляксей нават прапусціў чарговую гульню сваёй каманды, каб быць з жонкай падчас родаў.

І хоць Таццяна не піша пол немаўляткі, падказку можна знайсці ў відэа: там бачна, што ў ключавы момант з’яўляецца ружовы дым.

Таццяна і Аляксей разам ужо шэсць гадоў. Яны абое з Віцебску. Гісторыя іх знаёмства не пазбаўлена рамантыкі. У пары былі агульныя сябры, і ў нейкі момант Аляксей вырашыў напісаць дзяўчыне ў сацыяльных сетках. Тая спачатку скептычна паставілася да хлопца: хакеіст — а не ва ўсіх спартсменаў рэпутацыя добрых мужоў, — дык яшчэ і малодшы за яе. Але ўсё ж вырашыла даць таму шанец.

Аляксей Протас з жонкай Таццянай і дачкой Алісай

У 2021‑м пара пабралася шлюбам — Аляксею тады было 20 гадоў. А праз два гады ў іх з Таццянай нарадзілася першая дачка Аліса.

Аляксей Протас з дачкой Алісай

Сям’я жыве ў ЗША, але часам у акаўнце Таццяны з’яўляюцца фотаздымкі з Беларусі. У інтэрв’ю Аляксей распавядаў, што жонка даволі быстра засвоілася ў новай краіне. А дапамагло тое, што ў той момант у хакеістаў з яго каманды амаль не было рускамоўных жонак. Дзякуючы гэтаму Таццяна хутка пачала размаўляць на англійскай.

Дзяўчына скончыла БДУІР, але потым займалася інтэрнэт-маркетынгам.

Аляксей Протас у 2024 годзе падпісаў 5‑гадовы кантракт з «Вашынгтонам». У цяперашнім сезоне ён зарабляе каля 3,75 мільёна даляраў за год.

Каментары18

  • Кар Мэн
    04.03.2026
    Интересно, почему этим протасам разрешают играть в лучшей лиге на земле, вместо того чтобы закрыть ему въезд в человеческую страну, и не обречь его всю жизнь играть за какой нибудь жлобинский металлург за 1200 рублей в месяц?
  • не такі, як ёсць
    04.03.2026
    Забылі напісаць: лепшы сябар авечкіна і прыхільнік рускага свету
  • Нефанатка
    04.03.2026
    Я, конечно, очень извиняюсь, но как можно платить 3,75 миллиона долларов в год человеку, который не делает ничего полезного? Не лечит, не учит, не строит - с клюшкой по льду гойсает. Тьфу, клоун

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць