Эканоміка

Пасля некалькі гадоў скарачэння ў Беларусі зноў стала расці колькасць аграсядзіб

У Беларусі пасля некалькіх гадоў значнага скарачэння ўпершыню крыху павялічылася колькасць аграсядзіб. Пра гэта сведчаць апошнія статыстычныя звесткі, апублікаваныя Белстатам, піша Thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак блогера Дзяніса Блішча

Масавае змяншэнне такіх аб’ектаў пачалося ў 2021 годзе пасля ўзмацнення дзяржаўных патрабаванняў. Найбольш сур’ёзным ударам стала абавязковая перарэгістрацыя ў 2023 годзе, якую не прайшла больш за палова аграсядзіб.

Перарэгістрацыя была ўведзена ўказам Лукашэнкі №351 «Аб развіцці аграэкатурызму». Улады тлумачылі гэта тым, што неабходна спыніць сітуацыі, калі пад выглядам аграсядзіб фактычна вядуць гатэльны або рэстаранны бізнэс. Яшчэ адным узмацненнем правіл стала патрабаванне з 1 кастрычніка 2024 года абавязкова плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

У выніку колькасць аб’ектаў аграэкатурызму значна скарацілася: паводле Белстата, з 2021 да 2024 года яна зменшылася з 3150 да 1408.

У 2025 годзе сітуацыя крыху змянілася. Колькасць аграсядзіб павялічылася на 33 аб’екты.

Рост адзначаны амаль ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Гомельскай вобласці, дзе цяпер дзейнічае 116 такіх аб’ектаў. Найбольш аграсядзіб знаходзіцца ў Мінскай вобласці — каля 480.

Усяго за 2025 год у аграсядзібах адпачылі каля 427,6 тысячы чалавек. Большасць з іх — жыхары Беларусі. У параўнанні з папярэднім годам колькасць гасцей павялічылася прыкладна на 44,9 тысячы чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць