Свет

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Блакада Армузскага праліва, якая паралізавала традыцыйныя маршруты паставак нафты, ператварыла два блізкаўсходнія трубаправоды ў самыя важныя аб'екты сусветнай інфраструктуры. У сітуацыі, калі больш за 1000 суднаў захраслі ў Персідскім заліве, менавіта гэтыя шляхі ў абыход небяспечнай зоны застаюцца адзінай надзеяй на захаванне стабільнасці сусветнага рынку.

Трубапровады на карце. Крыніца: WSJ

Як піша The Wall Street Journal, яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму краіны Персідскага заліва пачалі шукаць спосаб, як экспартаваць нафту, не залежачы ад Армузскага праліва, праз які праходзіць значная частка сусветных паставак нафты. Менавіта так з’явіліся два трубаправоды — у Саудаўскай Аравіі і ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

Найбуйнейшы з іх — саудаўскі трубаправод «Усход-Захад» (East-West). Ён злучае буйныя радовішчы нафты на ўсходзе краіны з портам Янбу на ўзбярэжжы Чырвонага мора. Трубаправод быў пабудаваны ў пачатку 1980‑х гадоў, калі падчас Ірана-іракскай вайны суднаходству ў Персідскім заліве пагражала небяспека.

Будаўніцтва доўжылася чатыры гады. У праекце ўдзельнічалі каля 7000 рабочых, а яго рэалізацыю курыравала падраздзяленне кампаніі Mobil Oil. Першая пастаўка нафты праз сістэму адбылася ў 1981 годзе.

Даўжыня трубаправода складае каля 1200 кіламетраў, прыкладна столькі ж, колькі і ў знакамітага Трансаляскінскага нафтаправода. Для паралельнай трубы, прызначанай для транспартавання пабочных прадуктаў газу, будаўнікі нават праклалі траншэю праз Аравійскі паўвостраў, выкарыстаўшы 2000 тон выбухоўкі.

Асноўная ідэя праекта была простай: дазволіць саудаўскай нафце абыходзіць Персідскі заліў і хутчэй трапляць на заходнія рынкі. Аднак з цягам часу асноўныя пастаўкі Саудаўскай Аравіі пераарыентаваліся на Азію.

Другі важны маршрут з’явіўся значна пазней — у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Трубаправод, часткова пабудаваны даччынай кампаніяй дзяржаўнай China National Petroleum Corp., злучае радовішча Хабшан у Абу-Дабі з портам Фуджайра на ўзбярэжжы Аманскага заліва.

Яго прапускная здольнасць складае да 1,8 мільёна барэляў за суткі, і яшчэ да цяперашняга канфлікту праз яго транспартавалася каля 1,1 мільёна барэляў штодня, адзначае Міжнароднае энергетычнае агенцтва.

Трубаправоды і нафтасховішчы ў порце Фуджайра ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Фота: Duncan Chard/Bloomberg via Getty Images

Рост аб'ёмаў

Менавіта гэтыя два трубаправоды сёння апынуліся ў цэнтры ўвагі сусветнага рынку. Як піша WSJ, пасля блакавання суднаходства ў Армузскім праліве яны сталі фактычна адзінымі шляхамі, якія дазваляюць вывозіць значныя аб’ёмы нафты з Персідскага заліва.

Саудаўская дзяржаўная кампанія Saudi Aramco цяпер спрабуе максімальна павялічыць пастаўкі праз трубаправод East-West. Як паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Амін Насэр, у найбліжэйшыя дні плануецца давесці аб’ём транспартавання да 7 мільёнаў барэляў за суткі.

Пры гэтым каля 2 мільёнаў барэляў прызначаныя для саудаўскіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Гэта азначае, што прыкладна 5 мільёнаў барэляў нафты штодня могуць трапляць на сусветныя рынкі. Паводле Міжнароднага энергетычнага агенцтва, гэта прыкладна адпавядае асноўнай частцы экспарту саудаўскай нафты праз Армузскі праліў перад пачаткам вайны.

За апошні тыдзень, па ацэнках аналітыкаў, пастаўкі праз Янбу ўжо выраслі прыкладна на 2 мільёны барэляў на суткі, На пачатак тыдня трубаправод працаваў прыкладна на 50—60% сваёй магутнасці.

Бразільская дзяржаўная нафтавая кампанія Petrobras паведаміла, што Саудаўская Аравія выканала свае кантрактныя пастаўкі, перанакіраваўшы нафту праз трубаправод у Янбу. Адзіная праблема для кампаніі цяпер — значны рост кошту марскіх перавозак.

На думку былога трэйдара і выкладчыка Оксфардскага ўніверсітэта Ады Імсіровіча, нават некалькі танкераў, якія выходзяць з Янбу або Фуджайры, маюць важны псіхалагічны эфект для рынку. Сам факт, што частка нафты працягвае пакідаць рэгіён, сігналізуе пакупнікам: пастаўкі не спыніліся цалкам.

Разам з тым нават поўная загрузка трубаправодаў не здольная цалкам вырашыць праблему. Яны не могуць замяніць аб’ёмы нафты, якія звычайна перавозяцца танкерамі праз Армузскі праліў. Аднак, як адзначаюць аналітыкі, іх выкарыстанне ўжо дазваляе прадухіліць яшчэ больш глыбокі крызіс на сусветным рынку энергарэсурсаў.

Пагрозы

Але нават гэтыя абыходныя маршруты не з’яўляюцца цалкам бяспечнымі. На думку аналітыкаў, Іран можа паспрабаваць нанесці ўдары па саудаўскіх і эмірацкіх трубаправодах.

Пагрозы ўжо становяцца рэальнасцю. Порт Фуджайра нядаўна быў пашкоджаны ў выніку спробы атакі беспілотніка, пасля чаго частка пастаўшчыкоў паліва адмовілася ад заключаных кантрактаў.

Акрамя таго, як нагадвае WSJ, у 2024 годзе падтрыманыя Іранам хусіцкія паўстанцы ў Емене здзейснілі дзясяткі нападаў на камерцыйныя судны. Хоць цяпер яны пакуль не аднавілі кампанію атак, эксперты раяць суднам, звязаным з ЗША і Ізраілем, пазбягаць Чырвонага мора.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч24

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч24

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць