Свет

У Армузскім праліве Іран абстраляў тры цывільныя судны

11 сакавіка 2026 года тры цывільныя судны апынуліся пад абстрэлам у раёне Армузскага праліва, паведаміла Бі-бі-сі.

Скрыншот з відэа

На сухагрузе Mayuree Naree пад сцягам Тайланда ўзнік пажар, усе 23 члены экіпажа былі эвакуяваныя ВМС Амана. Судна ішло з порта Халіфа ў ААЭ.

Кантэйнеравоз One Majesty пад сцягам Японіі атрымаў прабоіну корпуса дыяметрам 10 см і накіроўваўся ў найбліжэйшы бяспечны порт. Ён ішоў з порта Рас-эль-Хайма ў ААЭ.

Яшчэ адзін сухагруз, Star Gwyneth пад сцягам Маршалавых астравоў, атрымаў пашкоджанні корпуса, экіпаж не пацярпеў.

Пасля абстрэлу іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі заявіў, што ўдары былі нанесеныя па двух сухагрузах, якія нібыта ігнаравалі папярэджанні: Express Rome пад сцягам Ліберыі (належыць Ізраілю) і Mayuree Naree пад сцягам Тайланда.

Інцыдэнт звязаны з блакаваннем Армузскага праліва пасля ўдараў ЗША і Ізраіля па тэрыторыі Ірана. Праліў забяспечвае 20—25% сусветных перавозак нафты, таму любыя перабоі выклікаюць рост цэн на нафту.

Раней, 10 сакавіка, з’явіліся паведамленні пра пачатак устаноўкі мінаў у праліве, а амерыканскае камандаванне заявіла пра знішчэнне некалькіх іранскіх вайсковых караблёў, у тым ліку мінных загараджальнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць