Свет11

Міжнароднае энергетычнае агенцтва прапанавала грунтоўна залезці ў нафтавыя рэзервы

Міжнароднае энергетычнае агенцтва (МЭА) прапанавала вызваліць каля 400 мільёнаў бараляў нафты з рэзерваў краін Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Такая мера прапануецца з-за рэзкага росту цэн энерганосьбітаў, выкліканага вайной на Блізкім Усходзе і прыпыненнем паставак нафты праз Армузскі праліў. Калі рашэнне будзе прынята, гэта стане найбуйнейшым выкарыстаннем нафтавых рэзерваў у гісторыі арганізацыі, піша Bloomberg.

Фота: Omar Marques/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Міністр эканомікі і энергетыкі Германіі Катарына Райхе паведаміла, што яе краіна пачне выкарыстоўваць частку запасаў пасля афіцыйнага зацвярджэння прапановы. Пытанне таксама плануюць абмеркаваць на сустрэчы лідараў краін «Вялікай сямёркі». Японія ўжо заявіла, што пачне вызваляць нафту са сваіх стратэгічных запасаў з 16 сакавіка.

Усяго ў 32 краін — удзельніц агенцтва — захоўваецца больш за 1,2 мільярда бараляў нафты на выпадак надзвычайных сітуацый. Найбуйнейшае сховішча — стратэгічны нафтавы рэзерв ЗША, дзе знаходзіцца каля 415 мільёнаў бараляў. Акрамя таго, яшчэ прыкладна 600 мільёнаў бараляў прамысловых запасаў захоўваюцца ў рамках дзяржаўных абавязацельстваў. Паводле правіл, краіны павінны мець запасы, якіх хопіць як мінімум на 90 дзён.

Разам з тым некаторыя аналітыкі і трэйдары сумняваюцца, што гэтыя запасы змогуць хутка кампенсаваць магчымы дэфіцыт на рынку. Эксперты JPMorgan адзначаюць, што вызваленне такога аб’ёму дасць дадатковыя пастаўкі прыкладна 1,2 мільёна бараляў нафты на суткі, што можа аказацца недастатковым для поўнага пакрыцця магчымых страт паставак. Найбольшую частку гэтай нафты, паводле іх ацэнак, могуць забяспечыць Злучаныя Штаты.

Каментары1

  • ужо ў рэзервы?
    11.03.2026
    а калі месяц пройдзе?

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Танны хорар «Абсэсія» амерыканскага ютубера стаў галоўным хітом пракату5

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць