Грамадства33

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў

Начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Пішчоў у эфіры тэлеканала СТБ адказаў на пытанне, ці праўда, што ў медыцынскія ВНУ Беларусі не будуць набіраць першакурснікаў-платнікаў. Гэта раней стала вядома пасля Адзінага дня абітурыента ў вышэйшых навучальных установах.

Сяргей Пішчоў. Фота: СТБ

Сяргей Пішчоў інфармацыю пацвердзіў:

«Так, сапраўды, неабходна адзначыць, што кантрольныя лічбы прыёму, гэта значыць бюджэтныя месцы і месцы на платнай аснове, фармуюцца нашымі заказчыкамі і нашымі ўстановамі вышэйшай адукацыі па строга выбудаваным алгарытме. Гэта значыць, улічваецца перспектыўная патрэба кадравая ў спецыялістах па кожнай спецыяльнасці. І ў далейшым заснавальнікі (у гэтай сітуацыі — Міністэрства аховы здароўя) зацвярджаюць кантрольныя лічбы прыёму».

Прадстаўнік Мінадукацыі нагадаў, што падрыхтоўка спецыялістаў толькі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту характэрная для шэрагу ВНУ:

«Па такой жа схеме ў нас ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў для аграрнага комплексу, для педагагічных спецыяльнасцяў».

Што тычыцца медыцынскіх ВНУ, то Пішчоў нагадаў, што іх выпускнікоў чакае «далейшая практыка, арыентаванае навучанне».

«У сувязі з гэтым такое рашэнне заснавальнік прыняў», — падкрэсліў чыноўнік.

Каментары3

  • Жэка
    24.03.2026
    Відаць, усё-ткі, дэфіцыт кадраў ёсьць. Вырашылі набраць максімальна 5-гадовых рабоў сабе. А можа і павялічваць тэрмін адпрацоўкі, хто ведае. Я за тое, каб беларуская моладзь у сваёй краіне вучылася бясплатна. Але паглядзім, у чым тут справа.
  • Ёсік
    24.03.2026
    Улады вырашылі адмовіцца ад савецкай сістэмы медыцыны. Хутка будзем усе мець сямейных урачоў-тэрапеўтаў па 20 еўра за прыём, да адмыслоўцаў запіс праз 2-3-6 месяцаў. Памерці не дадуць, у лякарню адвязуць (калі што сур'ёзнае) , якіх будзе больш, бо пераробяць паліклінікі ў сапраўдныя стацыянары. У Францыі прыблізна так.
  • Ох
    24.03.2026
    Хай паспрабуюць плаціць

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць