Грамадства33

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр

Велнес-цэнтр узвядуць у межах мадэрнізацыі санаторыя «Сосны», які знаходзіцца непасрэдна каля вады, піша прэс-служба Банка развіцця.

Фота: brrb.by

Асаблівасцю праекта стане незвычайная транспартная сістэма: паміж карпусамі санаторыя і новым цэнтрам з’явяцца надземныя капсулы. Яны змогуць перавозіць адпачывальнікаў усяго за паўхвіліны, адначасова адкрываючы панарамныя віды на возера і навакольныя лясы.

Фота: brrb.by

Сам велнес-цэнтр абяцаюць зрабіць з вялікімі панарамнымі вокнамі, каб госці маглі любавацца прыродай падчас працэдур. Уздоўж берага таксама пабудуюць некалькі двухпавярховых дамоў для пражывання, у інтэр’еры якіх выкарыстаюць натуральныя матэрыялы.

Фота: brrb.by

Праект накіраваны на тое, каб зрабіць курорт больш сучасным і прывабным, павялічыўшы колькасць турыстаў у Беларусі.

Фота: brrb.by

Каментары3

  • нічога гэтага не будзе
    26.03.2026
    бо хутка будзе вялікая вайна
  • брыдка
    26.03.2026
    > Велнес-цэнтр
    Прабачце, але як гэты жах чытаць? Чаму абавязкова на расейскі манер? У ангельскім "wellness" - два гукі "э", а не "е". Чаму не "вэлнэс-цэнтр" хаця б (я ужо пра простае і зразумелае "цэнтр дабрабыту")?
  • Adam
    18.04.2026
    Good 👍👍

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць