Грамадства8888

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

«Гэтага б было дастаткова для таго, каб над намі не панавала акупацыйная адміністрацыя».

У новым выпуску праекта «ТОК» былы палітвязень і лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч падкрэсліў: падзеі 2020 года сталі момантам нараджэння беларускай нацыі, але цяпер яна павінна сталець і развівацца. На думку Дашкевіча, гэты рост немагчымы без глыбокага асэнсавання мінулага і, найперш, разумення выключнай значнасці беларускай мовы.

«Не пакідайце мовы нашай, каб не ўмёрлі», — цытуе Дашкевіч словы Францішка Багушэвіча і са шкадаваннем заўважае, што працэс пераходу на родную мову нават сярод беларусаў у выгнанні ідзе вельмі павольна.

Былы палітвязень прыводзіць прыклад сваёй знаёмай, якая пасля 2020‑га года з’ехала ва Украіну:

«Яны паехалі ва Украіну, спакойна аддалі дзяцей ва ўкраінскую школу, яны спакойна там вучацца, усё разумеюць. А многія-многія беларусы пішчом лезлі, каб пайсці ў рускія школы і вучыцца на рускай мове. І колькі ім Пуцін не даказвае, што дзе руская мова — там і рускі мір, яны гэтага не разумеюць. І пры гэтым многія з іх хочуць кіраваць Беларуссю».

На погляд былога палітвязня, калі б беларусы загаварылі на сваёй мове, гэтага «было б не проста дастаткова для самазахавання».

«Гэта б было дастаткова для таго, каб Беларусь стала свабоднай і незалежнай. Дастаткова для таго, каб над намі не панавала акупацыйная адміністрацыя, з-за якой цяпер людзі пакутуюць у выгнанні і з-за якой многія ў Беларусі сядзяць і чакаюць — прыйдуць ці не прыйдуць».

На пытанне Насты Роўды, ці змаглі б лукашысты ўтрымацца пры ўладзе, калі б беларусы былі моўна незалежнымі, Зміцер адказаў катэгарычна:

«Гэта абсалютна немагчыма. Большасць, абсалютная большасць прадстаўнікоў сілавых структур, якіх я бачыў у кабінетах — гэта адэпты рускага свету. У падаўляльнай большасці расійскі сцяг у кабінеце: у турэмных чыноўнікаў, у мусаўскіх чыноўнікаў, у губазікаўскіх карнікаў. (…)

Для іх Беларусь — гэта нешта чужароднае. У іх Саюзная дзяржава ў мазгах і Масква. А мы, ну вось, працягваем так казаць: люблю Беларусь і беларускую мову, але буду размаўляць на рускай мове».

Каментары88

  • Нейкае абы што
    29.03.2026
    Былы палітвязень прыводзіць прыклад сваёй знаёмай, якая пасля 2020‑га года з’ехала ва Украіну:

    «Яны паехалі ва Украіну, спакойна аддалі дзяцей ва ўкраінскую школу, яны спакойна там вучацца, усё разумеюць. А многія-многія беларусы пішчом лезлі, каб пайсці ў рускія школы і вучыцца на рускай мове. І колькі ім Пуцін не даказвае, што дзе руская мова — там і рускі мір, яны гэтага не разумеюць. /

    Нейкі недарэчны прыклад. Гэта прыклад таго, што беларусы якія заўгодна мовы гатовыя засвойваць, абы не родную беларускую.

    Якая розніца, аддаюць беларусы дзяцей у рускую школу, украінскую, польскую ці літоўскую школы? Там яны ўсе страчваюць сваю самаідэнтыфікацыю як беларусы. Вось у чым праблема.

    Калі б Дашкевіч напісаў, што аддалі ў беларускамоўную школу, няхай і онлайн ці нядзельную, ці на курсы беларускай мовы, то аргумент быў бы залічаны.
  • Пабрацім
    29.03.2026
    З такім светапоглядам ты ніколі нічога не зменіш у краіне да лепшага. На рускай мове размаўляюць і ва Ўкраіне, і ў Прыбалтыцы, і шмат дзе яшчэ - калі ты здаеш СВАЮ мову ворагу, ты ўжо пераможаны. Валоданне беларусамі рускай мовай, апроч сваёй асноўнай беларускай, - гэта наш здабытак, і ня трэба дазваляць чужынцам убіваць кліна ў нашае грамадства на гэтай глебе!
  • Нейкае абы што
    29.03.2026
    На погляд былога палітвязня, калі б беларусы загаварылі на сваёй мове, гэтага «было б не проста дастаткова для самазахавання».

    «Гэта б было дастаткова для таго, каб Беларусь стала свабоднай і незалежнай. Дастаткова для таго, каб над намі не панавала акупацыйная адміністрацыя, з-за якой цяпер людзі пакутуюць у выгнанні і з-за якой многія ў Беларусі сядзяць і чакаюць — прыйдуць ці не прыйдуць»./

    Таксама недарэчна. Каб захавацца як нацыя - так, абавязкова гаварыць на сваёй мове. Каб пазбавіцца ад рэжыму не дастаткова. Прыклад - Паўночная Карэя.
    Нацыя захаваная, усе гавораць на сваёй мове. Рэжым нікуды не падзеўся і не збіраецца.

    Для таго, каб пазбавіцца ад акупацыйнай адміністрацыі патрэбныя сілавыя метады ўздзеяння з мэтай дэакупацыі.

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч25

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч25

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць