Грамадства5656

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

27 сакавіка «Кіберпартызаны» ўзламалі сайт Нацыянальнай бібліятэкі. З таго часу ён не працуе, у бібліятэцы няма інтэрнэту, а чытачы не могуць шукаць кнігі праз анлайн-каталог — даводзіцца ісці ў бібліятэку. Хто вінаваты ў тым, што праца бібліятэкі часткова паралізаваная?

«Кіберпартызаны» абвясцілі пра ўзлом сайта бібліятэкі 27 сакавіка і прымеркавалі атаку да Дня Волі. На галоўнай старонцы сайта на кароткі час з’явіліся выявы з «Пагоняй», прысвечаныя Дню Волі, і надпісы «Жыве Беларусь!».

Аднак пасля акцыі ўзніклі праблемы. Людзі, якія спрабавалі скарыстацца анлайн-каталогам бібліятэкі ў апошнія дні, скардзіліся, што ён не працуе. У самой бібліятэцы паведамілі, што ў іх будынку няма інтэрнэту, а электронным каталогам можна скарыстацца толькі на месцы, пісала «Люстэрка».

Навуковец Сяргей Бесараб выказаў у фэйсбуку засцярогу, што акцыя магла пашкодзіць каталогі бібліятэкі. Крытыку акцыі выказалі і іншыя.

Прэс-сакратарка «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец пракаментавала, што цяперашнія праблемы з сайтам «нацыяналкі» не звязаныя з тым узломам. Калі каманда ўзломвае ўнутраныя сістэмы, яны пра гэта абвяшчаюць публічна:

«Падчас акцыі мы толькі змянілі на сайце Нацыянальнай бібліятэкі малюнкі, паставілі выявы з нацыянальнымі колерамі і віншаваннямі. Мы не парушалі працу сайта і нават не адключалі яго, бо сэнс акцыі, каб людзі маглі заходзіць на сайт і бачыць віншаванні. Парушылі працу сайта лукашысты, якім гэта не падабаецца».

«Кіберы» параўноўваюць гэта з тым, калі б чалавек прыйшоў да будынка бібліятэкі і павесіў на дзверы плакат з віншаваннямі — маўляў, працу будынка гэта не парушае. 

«Мы заклікаем публічных асоб быць уважлівымі ў сваіх меркаваннях на паблік: спачатку сабраць доказы, звярнуцца па каментары да нас. Лепей удакладніце, спытайце, чым адразу кідаць выдумкі і абвінавачванні без доказаў», — дадала ў каментары Шаметавец.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары56

  • Джордж
    01.04.2026
    А калі б вывесілі 2 малюнкі пагоні, то былі б у 2 разы больш эфектыўнымі ў барацьбе з дыктатурай. Думаю, што малюнкаў 10 магло б зрынуць дыктатуру :р
  • Жэка
    01.04.2026
    Гэта маскоўская агентура, а не "партызаны". Калі хто яшчэ не зразумеў.
  • Плюшкі Карлсана
    01.04.2026
    Глупства несусветнае. Апраўдваецца Шаметавец. Няма чым заняцца партызанам? Бібліятэкай жа не красаўцы карыстаюцца, а студэнты і выкладчыкі. Давайце яшчэ сайт дзіцячага садка ўзламайце.

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі9

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы хоча ўвесці новыя абмежаванні для расіян і беларусаў3

Тры самыя чыстыя пляжы Мінска3

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю22

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ92

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі9

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць