Свет44

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне

Спікер парламента Арменіі Ален Сіманян адрэагаваў на інфармацыю пра жорсткія патрабаванні з боку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна падчас перамоў з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і не выключыў, што гэта тэма можа мець для краіны далёкасяжныя наступствы.

Ален Сіманян

Ален Сіманян падкрэсліў, што калі Масква сапраўды пойдзе на нейкія рэзкія крокі ў эканамічнай або палітычнай сферы, Арменія адкажа ўласным рашэннем. Сярод магчымых сцэнарыяў ён назваў нават выхад з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). 

У той жа час палітык адзначыў, што не лічыць настолькі канфліктны сцэнарый верагодным. Паводле яго слоў, пасля абмеркаванняў паміж Уладзімірам Пуціным і Ніколам Пашынянам адбыўся «канструктыўны і прадуктыўны» дыялог, які дазваляе спадзявацца на вырашэнне спрэчных пытанняў без рэзкіх крокаў.

Асобна ён закрануў тэму цэн на газ. Паводле яго, такія перамовы паміж Арменіяй і Расіяй ідуць ужо доўгі час, і пытанне кошту энерганосьбітаў рэгулярна ўздымаецца. Ён адзначыў, што калі з’явяцца канкрэтныя дзеянні (напрыклад, павышэнне цэн), урад Арменіі афіцыйна гэта пракаментуе.

Сіманян таксама падкрэсліў, што Арменія не збіраецца дзейнічаць супраць Расіі і не вядзе варожай палітыкі. Але пры гэтым краіна будзе адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы — гэта значыць, што ў любым супрацоўніцтве Арменія будзе старацца атрымаць выгадныя для сябе ўмовы:

«Падобныя размовы ўжо вяліся, і калі мы дойдзем да таго, што ўбачым якія-небудзь дзеянні, звязаныя з гэтым, я або прадстаўнік урада пракаментуем сітуацыю. Мы нічога не рабілі супраць Расіі, нічога не робім і нічога не будзем рабіць, але ў той жа час будзем абараняць інтарэсы Рэспублікі Арменіі».

Каментары4

  • 01
    04.04.2026
    Мікола, Арменiя не мяе мяжы з Расеяй, там iншая сiтуацыя. Будзе няпроста, але перажывуць
  • Сяброўства з сабой маскоўскі улус не даруе
    05.04.2026
    Мікола, Tak, cяброўства з сабой маскоўскі улус не даруе ні каму ...
  • Отец Засандалий
    05.04.2026
    Диаспоре приготовиться.

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі7

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»5

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз9

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі7

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць