Грамадства11

Перапланіроўку ў кватэрах спросцяць

Гідраізаляцыю, параізаляцыю і гукаізаляцыю цяпер можна выконваць без распрацоўкі праекта. Акрамя таго, не абавязкова заключаць дамову будаўнічага падраду.

Урад прыняў пастанову, якая спрашчае правілы пераўладкавання і перапланіроўкі жылых памяшканняў. Дакумент падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, звярнуў увагу Myfin.

Пастанова накіравана на максімальнае спрашчэнне працэдур для жыхароў шматкватэрных дамоў і датычыцца работ, якія не закранаюць канструктыўныя элементы будынкаў.

Галоўнае новаўвядзенне: гідраізаляцыю, параізаляцыю і гукаізаляцыю цяпер можна выконваць без распрацоўкі праекта. Акрамя таго, не абавязкова заключаць дамову будаўнічага падраду.

Работы могуць выконваць як сам ініцыятар, так і прыцягнутыя людзі — пры гэтым без патрабавання да асноўнага віду дзейнасці, хоць раней патрабавалася ліцэнзія або профіль кампаніі. Пералік дакументаў для адміністрацыйных працэдур скарацілі.

Пры гэтым са складу работ, якія адносяцца да перапланіроўкі, выключылі тыя, што змяняюць нясучыя канструкцыі, сістэмы смецце– і газавыдалення, а таксама цеплаізаляцыю. Такія ўмяшанні па-ранейшаму лічацца рэканструкцыяй і рэгулююцца будаўнічым заканадаўствам.

Спрасцілі і атрыманне ўзгадненняў на ўстаноўку індывідуальных антэн і іншых канструкцый на дахах і фасадах. З патрабаванняў выключылі план-схему размяшчэння. Таксама спрасцілі працэдуру ўзгаднення ўжо самавольна ўсталяваных антэн.

Каментары1

  • Алекс
    06.04.2026
    Мельниковой передайте. Может, ей актуально

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць