Свет22

У Германіі хочуць забараніць начное кашэнне газонаў, бо гэта шкодзіць вожыкам

У Германіі прапануюць забараніць касіць газоны ўначы, каб абараніць вожыкаў. Мэры нямецкіх гарадоў лічаць, што газонакасілкі, асабліва рабатызаваныя, небяспечныя для гэтых жывёл, піша The Guardian.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Рэч у тым, што вожыкі — начныя істоты, і калі адчуваюць небяспеку, яны не ўцякаюць, а згортваюцца ў клубок. З-за гэтага датчыкі касілак часта не могуць іх распазнаць, і жывёлы атрымліваюць траўмы ад нажоў.

Прадстаўніца Нямецкай федэрацыі гарадоў Клаўдыя Каліш адзначыла, што гарады ўсё часцей становяцца месцам жыцця для дзікіх жывёл, бо іх натуральнае асяроддзе скарачаецца. Таму забарона на начное выкарыстанне касілак выглядае лагічнай мерай абароны.

Паводле наяўных даных, колькасць вожыкаў у свеце за апошняе дзесяцігоддзе скарацілася як мінімум на 30%. З 2024 года яны ўключаныя ў чырвоны спіс як від, якому пагражае знікненне.

Акрамя касілак, небяспеку для вожыкаў уяўляюць таксама прылады для збору лісця, асабліва калі жывёлы знаходзяцца ў спячцы. Вялікая частка вожыкаў таксама гіне пад коламі аўтамабіляў.

Навукоўцы з Оксфардскага ўніверсітэта разам з дацкімі калегамі правялі даследаванне і высветлілі, што вожыкі чуюць ультрагук. Гэта можа дапамагчы адганяць іх ад дарог з дапамогай спецыяльных гукаў.

Акрамя таго, даследчыкі стварылі мадэлі вожыкаў з дапамогай 3D-друку, каб разам з вытворцамі распрацаваць сістэму сертыфікацыі «бяспечных для вожыкаў» газонакасілак. Паводле навукоўцаў, траўмы ад такіх прылад ствараюць вялікую нагрузку на цэнтры дапамогі жывёлам, а пацярпелых вожыкаў часта знаходзяць толькі праз некалькі дзён або тыдняў, калі яны ўжо моцна пакутуюць.

Каментары2

  • Лукашенко
    06.04.2026
    Странно, до сих пор нет комментария про Грету Тунберг.
    Эй, где же вы, остряки и эксперты-экологи?
  • Алё
    07.04.2026
    Дзе Тунберг, і дзе - рэальныя праблемы?

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць