Грамадства55

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім

Гэта храм, які гетман Астрожскі пабудаваў на знак падзякі за перамогу над маскоўскім войскам пад Оршай у 1514 годзе.

У Траецкай царкве ў Вільні. Фота: старонка УГКЦ у Літве ў фэйсбуку

Усяночная — гэта начное набажэнства з працэсіяй. На Вялікдзень яно адбываецца ўначы з суботы на нядзелю. Гэта самае ўрачыстае набажэнства.

Беларуская праваслаўная парафія Вільні — першая, якую ўзяў пад свой амафор Канстанцінопальскі патрыярхат. Гэта быў важны знак, што беларускае праваслаўе, як і ўкраінскае, не канечне мусіць падпарадкоўвацца Маскве. Служаць у парафіі паважаныя святары Георгій Рой і Аляксандр Кухта, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму пасля 2020 года.

Адрас Траецкай царквы, дзе пройдзе ўсяночная, — Вострабрамская вуліца (Aušros Vartų g.), 7Б. Пачатак а 0:00.

Царква Святой Тройцы ў Вільні, уфундаваная гетманам Канстанцінам Астрожскім. Фота risu.ua

На гэтым месцы калісьці была дуброва. У ёй, па легендзе, у XIV стагоддзі былі забітыя тры віленскія пакутнікі — Антон, Іван і Яўстах. Пабудову царквы на гэтым месцы звязваюць з другой жонкай вялікага князя Альгерда — Уллянай. 

На месцы той цэркаўкі з дазволу вялікага князя Жыгімонта Старога гетман Канстанцін Астрожскі і збудаваў у гонар перамогі ў бітве пад Оршай вялікі мураваны храм. Ён паўстаў у стылістыцы беларускай праваслаўнай готыкі: з контрфорсамі, высокім дахам і трохвугольным франтонам.

Царква Святой Тройцы ў Вільні, уфундаваная гетманам Канстанцінам Астрожскім. Першапачаткова яна была збудаваная ў стылі беларускай праваслаўнай готыкі. Фота risu.ua

Адначасова на сродкі Канстанціна Астрожскага быў узведзены і будынак манастыра, які з часам стане базыльянскім. Побач з храмам пабудавана высокая васьмівугольная званіца. Дух розных часоў пакінуў на гэтай бажніцы свой адбітак. Пазней фасады царквы былі перабудаваныя ў руска-візантыйскім стылі, а інтэр'еры ў царкве цяпер — барочныя.

Цяпер царква належыць манахам-васіліянам з Украінскай грэка-каталіцкай царквы, а на Вялікдзень прыме беларусаў.

Каментары5

  • літуваc парадавала наш гэты збор маскоўскім рпцэшнікам
    07.04.2026
    Белы,
    жыве талькі літуваc парадавала наш гэты збор маскоўскім рпцэшнікам,
    "Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім"
  • Як вам вынікі беларушчыны?
    07.04.2026
    Ну,што, "нашчадкі"?! Дзеля гэтага вашыя дзяды змагаліся, каб вы на зямлі продкаў былі чужымі? Га?
  • літуваc падаравала наш GRECKI збор маскоўскім рпцэшнікам
    07.04.2026
    літуваc парадавала наш гэты збор маскоўскім рпцэшнікам, tak, літуваc падаравала наш GRECKI збор маскоўскім рпцэшнікам,

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя9

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі1

У Крупскім раёне масава дохнуць краты. У чым прычына?5

Ва Украіне рыхтуюць законапраект, які дапаможа беларусам вырашыць праблему пратэрмінаваных дакументаў4

«Відаць, не вытрымалі нервы». Кубракоў заступіўся за таксіста-мігранта, які ўдарыў пасажырку49

Поўдзень Еўропы змагаецца з ляснымі пажарамі, у Іспаніі надзвычайнае становішча1

Армянскі каньяк не прайшоў у Беларусі праверку на каньяк11

Якое пакаранне цяпер у Беларусі даюць за наркотыкі?2

Беларус паўтара года чакаў ПМЖ у Польшчы, а потым атрымаў ліст, што яго карту паляка анулявалі яшчэ чатыры гады таму6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя9

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць