Нерухомасць66

Колькі каштуе зняць жыллё на майскія ў Мінску, Гродне і Брэсце, куды прыедзе шмат расіян?

На майскія выходныя ў Беларусь традыцыйна прыязджае шмат турыстаў з Расіі, для якіх гэта магчымасць трапіць без візы ў Еўропу. Паглядзелі, па якіх цэнах здаюць у арэнду кватэры на гэтыя даты ў трох самых папулярных гарадах.

Мінск

Калі браніраваць жыллё цяпер, то засяліцца на майскія выходныя ў раёнах, блізкіх да цэнтра, можна па стаўках ад 120 рублёў за ноч за 1‑2 чалавекі. 

Фота тут і далей: kufar.by

Праўда, гэта будуць кватэры з не самым сучасным рамонтам, ды і прапаноў такіх на ўвесь «Куфар» усяго тры штукі.

За іншыя падобныя кватэры просяць па 160—180 рублёў за суткі.

Далей ідзе шмат студый у «Мінск-Свеце» па стаўках ад 250 да 300 рублёў за суткі пражывання двух чалавек. Прычым на майскія дзейнічае павышаны тарыф, бо тыя ж самыя кватэры на выхадныя раней або пазней можна зняць на траціну танней. Многія на майскія здаюць кватэры мінімум на дзве ночы.

Непасрэдна ў цэнтры сталіцы цэны вышэйшыя, а выбар не такі ўжо вялікі. Ёсць каля 30—40 кватэр, вольных у гэтыя даты. Частка кватэр ужо забраніравана: адны недаступныя на 1-е, іншыя — на 9 мая.

На 8—10 мая цэны вышэйшыя, чым на 1—3. Так, напрыклад, двухпакаёўку ў дзвюх хвілінах хады ад плошчы Перамогі ў першыя выходныя мая можна зняць мінімум за 300 рублёў за ноч, а на Дзень Перамогі — ужо за 600 рублёў.

Прычым на выходныя ў другой палове мая ноч у ёй каштуе ўсяго 150 рублёў.

За арэнду двухпакаёвай сталінкі непадалёку ад чыгуначнага вакзала давядзецца заплаціць 1340 рублёў за 2 ночы, калі пражываць будуць два чалавекі, і 1540, калі будзе 3—4 чалавекі, у тым ліку дзеці.

Для параўнання, дзве ночы пражывання на выхадных у другой палове мая тут каштуюць усяго 600—800 рублёў у залежнасці ад колькасці гасцей.

А дзве ночы ў красавіку каштуюць 500 рублёў.

І падобна, што для двухпакаёвак з добрым рамонтам у цэнтры 500 даляраў за дзве ночы на майскія выходныя — гэта стандартны прайс.

Двухпакаёўку на Леніна, 2 здаюць таксама мінімум на дзве ночы. На першамайскія выходныя гэта 1400—1500 рублёў у залежнасці ад колькасці гасцей (2—4 чалавекі), а на Дзень Перамогі — 1500—1600 рублёў.

Гродна

У Гродне стаўкі на пасуткавую арэнду кватэр у раёнах непадалёк ад цэнтра на першамайскія святы пачынаюцца з 100‑120 рублёў за кватэры з не самым свежым рамонтам. На ўскраінах ёсць некалькі варыянтаў за 80—90.

Кватэры бліжэй да гістарычнага цэнтра здаюцца па больш высокіх стаўках. За простую аднапакаёўку ў гістарычным цэнтры на першамайскія просяць 350 рублёў, а на Дзень Перамогі — 380 рублёў.

Пры гэтым у звычайныя выхадныя ноч у ёй каштуе ад 180 да 250 рублёў.

За двухпакаёўку ў цэнтры Гродна просяць 450 рублёў, як на першамайскія, так і на Дзень Перамогі. А ноч на выходных у красавіку тут можна правесці ўсяго за 250 рублёў.

Пакуль што на майскія можна забраніраваць кватэру ў цэнтры Гродна і па 200 рублёў за суткі. Але большасць варыянтаў па 300—350 рублёў за адну ноч.

Брэст

На ўскраінах Брэста кватэры са старым рамонтам на майскія цяпер можна знайсці за 80‑100 рублёў, але такіх бюджэтных прапаноў не шмат.

Самы танны варыянт заночыць на першамайскія непадалёк ад цэнтра — аднапакаёўка на Гогаля, разлічаная на дваіх. Ноч — усяго 120 рублёў.

Астатнія кватэры бюджэтнага сегменту на першамайскія здаюць па стаўцы ад 150 рублёў.

Пікавыя цэны ў Брэсце — бліжэй да Дня Перамогі, паколькі многія прагнуць трапіць у Брэсцкую крэпасць менавіта ў гэты перыяд.

Так, калі студыю на 17 Верасня ў звычайныя выходныя здаюць па 250 рублёў за суткі, то ў дні 8‑10 мая ноч у ёй каштуе ўжо 580‑630 рублёў. 

Іншая кватэра ў цэнтральнай частцы Брэста, якую ў звычайныя выхадныя здаюць па 150 рублёў за суткі, на Дзень Перамогі каштуе 350 рублёў, а на першамайскія яна ўжо забраніраваная.

І гэта яшчэ не самы вялікі рост. Напрыклад, аднапакаёўку непадалёк ад крэпасці ў звычайныя выходныя здаюць па 170‑220 рублёў за суткі ў залежнасці ад колькасці гасцей. А вось каб заночыць у ёй з 8 на 9 ці з 9 на 10 мая, давядзецца заплаціць мінімум 500 рублёў за ноч, калі пражываць будуць 1—2 чалавекі, 600 — з двума дзецьмі, а калі заедзе чацвёра дарослых, то 700 рублёў.

Каментары6

  • Сьвіслацкі жабец
    14.04.2026
    Уся краіна чакае расейскіх братоў на галоўнае сьвята!

    Пасьцельная бялізна вымытая і пагладжаная,
    Алкаголь пакуплялі,
    Салюты зарадзілі,
    Сцягі чырвоныя павывешвалі,
    Песьні і танцы для забаўляльнай праграмы вывучылі,
    Кішэні для чаевых падрыхтавалі.



    Як пісаў Янка Купала:

    Дзякую партыі Леніна — Сталіна,
    Дзякую Сталіну мудраму, роднаму,
    Што на Расіі жандармскай развалінах
    Гору канец палажылі народнаму,

    Што Беларусь маю цёмную, ўбогую
    Вывелі ў людзі, і стала дзяржаўнаю,—
    Выцерла слёзы, пайшла ў свет дарогаю
    Побачкі з сонцам, дарогаю слаўнаю.
  • Ну зачэм вы так с прастым савецким людам
    14.04.2026
    Сьвіслацкі жабец, Будзьце прощэ, и пралетарыи вам чэрап праломят
  • Імя
    14.04.2026
    Навошта тут гэтая ардынская навалач?

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей7

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса2

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада3

Яшчэ адзін выклік для нямецкай эканомікі: праз спёку крытычна абмялеў Рэйн7

У Індыі сказалі, што лішняга бензіну для Расіі ў іх няма7

Да фіналу чэмпіянату свету ў Варшаве ладзяць вялікі беларускі футбольны фэст

У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму

Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім4

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей7

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць