Свет

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

Башкірскі актывіст, лідар руху за незалежнасць Башкартастана Руслан Габасаў, які цяпер жыве ў Літве, заявіў, што менавіта ён мог быць мэтай палітычнага замаху на жыццё, пра падрыхтоўку якога раней паведамілі літоўскія і грэчаскія СМІ.

Руслан Габасаў. Скрыншот з відэа

Раней літоўскія і грэчаскія медыя паведамлялі, што яшчэ ў мінулым годзе была выкрытая злачынная група, якая нібыта дзейнічала ў супрацоўніцтве з расійскімі спецслужбамі і рыхтавала забойства ў Літве. Меркаванымі цэлямі для іх называлі 46‑гадовага расійскага палітычнага ўцекача і аднаго літоўскага палітычнага дарадцу, але іх імёны не раскрывалася.

46 гадоў з тых расіян, якія жывуць у Літве, мае башкірскі актывіст Руслан Габасаў, і ён у запісаным відэа сам сцвярджае, што гаворка ідзе пра яго. 

Руслан Габасаў нарадзіўся ў 1979 годзе, паводле адукацыі гісторык. Актыўна займацца грамадскай і палітычнай дзейнасцю пачаў у пачатку 2010‑х гадоў. Разам з аднадумцамі стварыў арганізацыю «Башкорт» («Башкір»), якая займалася абаронай нацыянальных інтарэсаў башкіраў, у тым ліку пытаннямі мовы, экалогіі і прадстаўніцтва ў органах улады. У Расіі гэтую арганізацыю пазней прызналі экстрэмісцкай і забаранілі.

Габасаў актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і грамадскіх кампаніях. Ён выступаў за абавязковае вывучэнне башкірскай мовы, крытыкаваў улады Башкартастана і падтрымліваў экалагічныя ініцыятывы, напрыклад, супраць прамысловай распрацоўкі гары Куштау.

З-за ціску з боку ўладаў супраць яго неаднаразова заводзіліся крымінальныя справы, праводзіліся допыты і затрыманні. Сам ён сцвярджаў, што гэта было звязана з яго палітычнай дзейнасцю. У 2021 годзе ён пакінуў Расію, спачатку з’ехаў у Турцыю, а затым пераехаў у Літву, дзе папрасіў палітычны прытулак. У 2022 годзе гэты прытулак яму афіцыйна далі.

Пасля выезду за мяжу ён працягнуў актыўную дзейнасць: стаў адным з ініцыятараў розных міжнародных платформаў, звязаных з ідэямі дэцэнтралізацыі Расіі і правамі народаў. У той жа час у Расіі супраць яго завялі новыя справы, у тым ліку па абвінавачанні ў экстрэмізме, і ўнеслі ў спіс «замежных агентаў». Таксама ў Расіі затрымлівалі яго сваякоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні2

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць54

«Паклалі цела на асфальт і вырашылі адпачыць». Мінчанка абураная дзяржаўнай рытуальнай службай9

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць