Вайна77

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа

Так яны спадзяваліся пераканаць адміністрацыю Трампа не пагаджацца з тэрытарыяльнымі патрабаваннямі Расіі.

Фота: Joe Raedle/Getty Images

Украінскія чыноўнікі прапаноўвалі назваць частку Данбаса ў гонар Дональда Трампа — «Донілэндам», паведамляе The New York Times са спасылкай на свае крыніцы.

У дакументах гэта назва ніколі не фігуравала. Аднак падчас мірных перамоў украінскія чыноўнікі прапаноўвалі назваць «Донілэндам» частку Данецкай вобласці, якая знаходзіцца пад кантролем Украіны.

Спачатку гэты тэрмін згадалі часткова жартам, а пасля выкарыстоўвалі яго на кансультацыях.

Украіна таксама прапаноўвала стварыць на частцы Данбаса паўаўтаномную міні-дзяржаву са статусам свабоднай эканамічнай зоны — гэта называлі «мадэль Манака»

Гэта сітуацыя, піша выданне, паказвае, як урады краін свету «апелююць да ганарыстасці Трампа, каб заручыцца падтрымкай амерыканскай моцы».

Каментары7

  • Дзікпікавіч
    21.04.2026
    ДЛНР - Донілэндаўская Лапідарная Народная Рэспубліка
  • Крынж
    21.04.2026
    Я думаў што гэта быў жарт у Puppet regime, а аказалася што не..)
  • 453543
    21.04.2026
    Я ведаў, што пачуццё гумару - адна з асноуных рыс украінца. Але ГЭТА нешта з вобласці фантастыкі: націснуць на самае слабое месца Трампа - яго гіпертрафаванае самалюбаванне, і пры гэтым з сур'ёзнай мiнай на твары яшчэ i паказаць маскавітам фак. Гэта нерэальна таленавiта.
    Нацыя з такім пачуццём гумару непераможная! Гэта маё канчатковае і беспаваротнае меркаванне!

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец10

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

Вучыч заявіў, што праз некалькі тыдняў падае ў адстаўку3

Ці можна ў Беларусі ўзяць з сабой на пляж сабаку?8

Заўзятары, якія прыехалі на чэмпіянат свету ў ЗША, у шоку ад амерыканскай культуры чаявых26

У Мінску ціха зачынілі раддом №3 на вуліцы Леніна11

Генпракурор пра студэнтаў ЕГУ: Пагалоўна, без разбору прыцягваць да адказнасці ніхто не будзе12

Эйсмант — Зяленскаму: Маўчы лепш. Глядзіце, каб ядзерная зброя не стаяла на мяжы28

Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны8

Новае курортнае месца пад Мінскам ФОТЫ2

У былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску абвалілася сцяна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец10

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць