Грамадства

Адток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год

На 1 студзеня 2026 года ў Грузіі пражывала 12,681 альбо 10,828 мігрантаў новай хвалі, што на 9% альбо 22,3% менш, чым на 1 студзеня 2023‑га (13,935).

Адток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Нацыянальнай службы статыстыкі Грузіі.

У той жа час казаць аб канкрэтных тэмпах скарачэння дыяспары за 2025 год і параўноўваць іх з папярэднімі гадамі цяжка: паміж тэматычнымі табліцамі на грузінскай і англійскай версіях сайта ёсць істотныя разыходжанні. Графы з лічбамі ідэнтычныя, аднак частка краін, у тым ліку Беларусь, знаходзіцца на розных месцах (гл. скрыншоты), а некаторыя ёсць у адной табліцы, але адсутнічаюць у іншай.

Паводле грузінамоўнай версіі табліцы, летась у Грузію прыбыло 1,938 мігрантаў з беларускім грамадзянствам (957 мужчын, 981 жанчына), выехала з яе — 2,065 (1,088, 977), або на 127 больш.

З англамоўнай версіі вынікае, што колькасць тых, хто прыбыў, склала 1,090 (847 мужчын, 243 жанчыны), тых, хто выехаў, — 3,070 (2,157, 913), або на 1,980 больш.

Іміграцыя ў Грузію і эміграцыя з яе ў 2025 годзе, грузінамоўная версія табліцы. Беларусь выдзеленая лініямі. Скрыншот «Позірк»
Іміграцыя ў Грузію і эміграцыя з яе ў 2025 годзе. Скрыншот «Позірк»

У 2024 годзе з Грузіі выехала на 147 беларускіх мігрантаў больш, чым заехала ў яе (2,598 супраць 2,451). Такім чынам, у залежнасці ад табліцы хуткасць скарачэння дыяспары ў 2025 годзе альбо зменшылася на 13,6%, альбо вырасла ў 13,5 раза.

На 1 студзеня 2026 года ў Грузіі жыло 12,681 альбо 10,828 мігрантаў новай хвалі, ці на 9% альбо 22,3% менш, чым на 1 студзеня 2023‑га (13,935).

Беларускія мігранты масава сяліліся ў Грузіі ў 2022 годзе, вынікае са звестак Сакстата. Тады прыехала 13,361 чалавек, выехала — 852 (дадатнае сальда — 12,509).

У 2021 годзе сальда таксама было дадатным (+1,426), але маштабы міграцыі меншыя: заехала 1,583 чалавека, выехала — 157.

Агулам за пяць гадоў (2021-25) у Грузію прыбыло 22,890 або 22,042 беларускіх эмігранта, выехала з яе — 10,209 альбо 11,214.

«Асноўная праблема беларусаў тут — гэта легалізацыя», — заявіў «Позірку» беларускі праваабаронца Раман Кісляк, які жыве ў Грузіі і тры гады дамагаецца ад мясцовых уладаў прытулку.

«Калі пашпарт заканчваецца, немагчыма легалізавацца, «візараніцца» або па-іншаму. Дазвол на жыхарства прывязваюць да тэрміну дзеяння пашпарта», — адзначыў Кісляк.

Грузія — «боль беларускіх дэмакратычных сіл на міжнароднай арэне», бо там «вельмі складаная сітуацыя», заявіла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская 7 лютага 2026 года ў Варшаве на слуханнях у Каардынацыйнай радзе.

«Адзінае абяцанне, якое мы змаглі атрымаць ад гэтага ўрада ўскосным шляхам, што беларусаў не будуць дэпартаваць у Беларусь. <…> Яны не будуць даваць прытулак. Гэта тое, што нам сказалі», — адзначыла Ціханоўская.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць