Вайна99

Па дарозе да сябра раптоўна памёр 41‑гадовы герой Расіі з ампутаванымі нагамі

Якут Аляксей «Мядзведзь» Пятроў ездзіў ваяваць за 5000 км ад дома і вярнуўся на інвалідным вазку.

Аляксей Пятроў

У Якуціі памёр 41‑гадовы герой Расіі Аляксей Пятроў з пазыўным «Мядзведзя». Паводле папярэдніх звестак, яму стала дрэнна па дарозе да сябра — маўляў, выклікалі хуткую, але тыя ўратаваць якута не змаглі.

Украінскія суполкі пашыраюць інфармацыю пра тое, што яго смерць — украінская спецаперацыя і што «Мядзведзя» нібыта задушылі, але пацвярджэння гэтаму пакуль няма.

У чэрвені 2024 года якут Аляксей Пятроў запісаўся на вайну за 5000 кіламетраў ад свайго дома. Падчас баёў ва Украіне ён застаўся без абедзвюх ног, затое атрымаў званне героя Расіі — у ліпені 2025 года.

«Яфрэйтар Пятроў штурмаваў варожыя пазіцыі, браў удзел у захопе населеных пунктаў, асабіста знішчыў некалькі кулямётных агнявых пунктаў, дзясяткі байцоў і адзінак тэхнікі», — гаворыцца ў некралогу.

Паколькі ён памёр дома, то яго родныя не атрымаюць вайсковых пасмяротных выплат. Калі б загінуў на фронце, то выплацілі б да $200 тысяч. Так што сям'і Пятрова будуць плаціць штомесяц па $1300 на ўсіх — толькі за яго статус героя.

Каментары9

  • Мда
    27.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Поцык
    28.04.2026
    Мда, всяко лучше, чем Россия с такими народами в составе
  • Жегельме-бегельме
    28.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя9

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі1

У Крупскім раёне масава дохнуць краты. У чым прычына?5

Ва Украіне рыхтуюць законапраект, які дапаможа беларусам вырашыць праблему пратэрмінаваных дакументаў4

«Відаць, не вытрымалі нервы». Кубракоў заступіўся за таксіста-мігранта, які ўдарыў пасажырку49

Поўдзень Еўропы змагаецца з ляснымі пажарамі, у Іспаніі надзвычайнае становішча1

Армянскі каньяк не прайшоў у Беларусі праверку на каньяк11

Якое пакаранне цяпер у Беларусі даюць за наркотыкі?2

Беларус паўтара года чакаў ПМЖ у Польшчы, а потым атрымаў ліст, што яго карту паляка анулявалі яшчэ чатыры гады таму6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя9

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць