Свет66

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я

Падчас размовы з журналістамі ў Авальным кабінеце прэзідэнт ЗША падзяліўся падрабязнасцямі пра сваю сённяшнюю тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, пра факт якой раней расказаў памочнік Пуціна Юрый Ушакоў.

Фота: AP Photo/Matt Rourke

Паводле слоў Трамп, размова была «вельмі добрай». Ён выказаў упэўненасць, што вырашэнне расійска-ўкраінскай вайны наступіць «адносна хутка». Таксама ён сказаў, што прапанаваў расійскаму лідару «кароткае спыненне агню».

«Я прапанаваў кароткае спыненне агню, і я думаю, ён можа гэта зрабіць», — заявіў ён.

Акрамя гэтага, Пуцін падчас тэлефоннай размовы нібыта прапанаваў Трампу дапамогу ў вайне з Іранам, у прыватнасці адносна ўзбагачанага ўрану.

«Ён хацеў бы дапамагчы. Я сказаў: перш чым ты мне дапаможаш, я хачу, каб ты скончыў сваю вайну. Ён сказаў мне, што хацеў бы далучыцца да ўзбагачэння [урану]. Ён можа дапамагчы нам гэта атрымаць», — дадаў амерыканскі прэзідэнт.

Юрый Ушакоў раней казаў, што прапанова зрабіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі» паходзіла не ад Трампа, а ад Пуціна.

Каментары6

  • Сітуацыя на фронце змянілася
    30.04.2026
    Сітуацыя на фронце змянілася мы захад - перамагаем арду. І пуцін сучасны - нікалашка 2і,там усё ідзе да новага 1917
  • Спадар
    30.04.2026
    Ну так ----" ніколі не было і вось зноў"!;)))))
  • Ботам
    30.04.2026
    Сітуацыя на фронце змянілася , ты не захад, ты лукаботская нейрасетка, якая адмывае свайго прарасійскага дыктатара, пуцінскую марыянетку Лукашэнку.

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць