Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі
Гаспадары даведаліся пра гэта толькі пасля таго, як госці з усходу з'ехалі, пакінуўшы смецце.

Пра свой непрыемны досвед здачы кватэры ў арэнду распавяла ў Threads маладая маці з Магілёва.
Беларуска Дар’я знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём. Яна здае кватэру ў Магілёве — 75 рублёў у буднія дні, 85 рублёў у выходныя. І 40‑50 рублёў, калі ў кагосьці ўзнікла пільная патрэба спыніцца на некалькі гадзін.
Нядаўна тую кватэру праз сэрвіс sutochno.ru забраніравала маладая сям’я з Расіі — Яўген з жонкай і сямігадовым дзіцём.
Дар’я адразу папярэдзіла, што не зможа сама засяліць гасцей, але адправіла падрабязную інструкцыю, як расіяне могуць зрабіць гэта самастойна. І, канечне ж, падрыхтавала кватэру да прыезду людзей.

Аднак у дзень прыезду сям’я раптам адмяніла бронь. Сітуацыя, канечне, непрыемная, але ж усё бывае — маглі ж змяніцца планы ў людзей. Але калі маці Дар’і праз нейкі час прыйшла ў кватэру, то пабачыла поўную сметніцу, валасы на падлозе і вільготны ручнік у ваннай. Атрымліваецца, расіяне ўсё ж бясплатна скарысталіся кватэрай — бо мелі інструкцыю, як зайсці.

Маладая маці была ў шоку, бо ўпершыню з такім сутыкнулася. Канечне, Дар’я звязалася з хітрым арандатарам. Той у адказ на справядлівыя прэтэнзіі толькі ўдакладніў, якое смецце яны пакінулі.

У каментарыях маладой маці спачуваюць і рэкамендуюць наступным разам казаць гасцям, як трапіць у кватэру, толькі пасля таго, як прайшла аплата. Нехта падзяліўся і досведам, як браць наяўныя, не сустракаючыся з людзьмі — напрыклад, скідаць інструкцыю доступу толькі пасля таго, як госці даслалі відэа, як кладуць грошы ў паштовую скрыню.
Варта патлумачыць, што ў цывілізаваных сэрвісах, кшталту Букінга, большасць браніраванняў ажыццяўляецца з прывязкай банкаўскай карткі. Але калі працаваць з кліентамі з Расіі і ўлічваць іх санкцыйныя рэаліі, то немагчыма патрабаваць абавязковай безнаяўнай аплаты. Таму і даводзіцца пагаджацца на наяўныя. Якія, як паказвае магілёўская сітуацыя, можна і не атрымаць.
Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў
«Мне быццам нас*алі ў кубак, а потым затушылі туды недакуркі»: расіянка раскрытыкавала мінскі аэрапорт
«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў
«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам
Каментары
ахаха, святая наивность :)
Маўляў - прыехаў, выпіў, нашкодзіў - дэпазіт забіраем. Візы і дэпазіт таксама павінны быць на транзіт для Расеян.