Ежа2626

«Мне быццам нас*алі ў кубак, а потым затушылі туды недакуркі»: расіянка раскрытыкавала мінскі аэрапорт

Беларусы кінуліся бараніць гонар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у Threads.

Расіянка Кацярына ляцела ў Грузію праз Беларусь. У мінскім аэрапорце ў дзяўчыны была перасадка — правесці ў ім трэба было 6 гадзін. Убачанае ёй не спадабалася.

Кацярына напісала ў Threads, што злавіла вайб Савецкага Саюза, хоць і не жыла ў ім ніколі. Ежу яна таксама невысока ацаніла: дранікаў не было, а за блінчык з курыцай і грыбамі ды каву прыйшлося заплаціць 30 рублёў.

Калі б расіянка была інспектаркай «Мішлен», дык кафэ мінскага аэрапорта зорку б дакладна не атрымала. Кацярына не стрымлівала сябе ў выразах, дэталёва апісваючы свае ўражанні ад напою: «Мне быццам нас*алі ў кубак, а потым затушылі туды недакуркі».

Кажа, што дапіваць каву не стала. Не спадабалася ёй і колькасць разетак — Кацярына лічыць, што іх недастаткова. Але ў астатнім «усё не так дрэнна».

Беларусы ж вельмі абурыліся і кінуліся бараніць Нацыянальны аэрапорт «Мінск»: «Дзе на гэтых фота савок? У нас чысты прыгожы аэрапорт, не ў кожнай краіне сёння такі пабачыш. Былі мы ў вас — срач найстрашэнны, пачынаючы ад аэрапорта і заканчваючы астатнім. Куды не пайдзі, усюды падман — ад таксі да рэстаранаў. Так што давай, пакуль. Дома каву пап'еш!».

Але знайшліся і тыя, хто падтрымаў расіянку: «А ў чым яна не мае рацыі, кава ў аэрапорце адстой, сам аэрапорт савок саўком, у прыбіральню не зайсці — проста жах. Кожны раз, калі заходзіш туды, становіцца сорамна за наш аэрапорт. Разетак рэальна няма, хто часта бывае ў аэрапорце, сам усё гэта бачыць».

Шмат хто прасіў Кацярыну распавесці суайчыннікам, як усё дрэнна ў Беларусі, каб яны сюды не ехалі.

Каментары26

  • Питон
    13.03.2026
    зато чысценька (зачищено)
  • бабруйчанін
    13.03.2026
    На..вошта як спрачацца тлумачыць калі чалавек ведае смак " насралі і бычкі накідалі"
    Дзе там адкуль яна каву з падобным смакам гатуюць??
    Нехта здольны уявіць )))??
  • Абормот
    13.03.2026
    Нет, ну россияне, конечно, в оттенках вкуса говна разбираются

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Танны хорар «Абсэсія» амерыканскага ютубера стаў галоўным хітом пракату5

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць