У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць
4 мая ў рэдакцыю выдання «Анлайнер» звярнулася чытачка. Яна расказала, што ў нядзелю падчас прагулкі па «Лэйксайд парку» на яе гадаванца напаў сабака, «які ўцёк з цэнтра МНС». Паводле слоў дзяўчыны, «алабай укусіў мінімум трох сабак». Яе гадаванка з пераломам 4 рэбраў і пракусам лёгкіх апынулася ў клініцы.

Дзяўчына па імені Настасся сцвярджала, што сабака быў на самавыгуле, без намордніка. Паводле яе даных, падобны выпадак ужо адбываўся зімой.
Па каментарый наконт сітуацыі журналісты звярнуліся ў МНС. Іх запэўнілі, што сітуацыя на кантролі, а неўзабаве знялі і афіцыйны відэаадказ.
«Так, сапраўды, учора адбыўся інцыдэнт на беразе Цнянскага вадасховішча з удзелам нашага вартавога сабакі, у выніку якога пацярпелі іншыя выпадковыя сабакі і, як наступства, іх гаспадары.
Безумоўна, мы разумеем хваляванне гаспадароў. Літаральна адразу пасля здарэння мы шукалі кантакты ўладальнікаў пацярпелых сабак, прапаноўвалі, натуральна, фінансавую дапамогу, дапамогу ў пошуку ветэрынарных клінік. Кантакты ўсталяваныя, мы знаходзімся ў прамым узаемадзеянні з пацярпелымі.
Сёння аднаму з сабак — мальтыйскай балонцы — патрабавалася пераліванне крыві. У ролі донара выступіў наш вартавы сабака, ён жа, на жаль, вінаваты ў сітуацыі. Гэты сабака ўжо на працягу пяці гадоў ахоўвае наша рэжымнае падраздзяленне.
Безумоўна, мы прымем усе меры, каб такое не паўтарылася. Яшчэ раз кажу пра тое, што мы бяром на сябе ўсе спадарожныя выдаткі на лячэнне, на далейшую рэабілітацыю сабак. Любую дапамогу, якая спатрэбіцца, мы гатовыя аказаць па першым званку. І сапраўды шчыра, сам як сабачнік, прыношу свае прабачэнні», — адзначыў начальнік цэнтра вадалазна-ратавальнай службы Алег Сцяпук.
Дарэчы, парода вартавога сабакі — сярэднеазіяцкая аўчарка. Што тычыцца адной з пацярпелых — Молі, — то на гэты момант яна працягвае праходзіць лячэнне.

Паводле слоў яе ўладальніцы, «прагноз вельмі сумны». У сабакі няпросты лёс: яе выратавалі ад несумленных заводчыкаў у вельмі дрэнным стане. Падчас стэрылізацыі ў Молі спынілася сэрца, але яе ўдалося выратаваць.
Настасся расказвае пра стан сабакі ў сацсетках, за яе самаадчуваннем сочаць тысячы чалавек. Меркавана, Молі спатрэбіцца аперацыя ў найбліжэйшыя дні.

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы
Навукоўцы сцвярджаюць, што мы няправільна гуляем са сваімі сабакамі. А як правільна?
У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак
На мяжы Беларусі з Літвой служыць вальфхунд
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары