У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева
Пра аб'яўленне на 8 і 9 мая перамір’я «ў гонар святкавання Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» паведаміла Міністэрства абароны Расіі.

Расійскае Мінаабароны выказала спадзяванне, што ўкраінскі бок пойдзе за ягоным прыкладам і таксама будзе выконваць абвешчанае Крамлём у аднабаковым парадку перамір'е.
Заяўляецца, што расійская армія прыме ўсе неабходныя меры для гарантавання бяспекі святочных мерапрыемстваў, а калі Украіна будзе атакаваць, то расіяне нанясуць удар у адказ па цэнтры Кіева. Раней яны, маўляў, гэтага не рабілі «з гуманітарных меркаванняў».
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што афіцыйна Масква не звярталася да ўкраінскіх уладаў з прапановай перамір'я. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зрабіў гэту прапанову не Украіне, а прэзідэнту ЗША Дональду Трампу падчас тэлефоннай размовы 29 красавіка.
Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»
У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна
Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я
Пуцін патэлефанаваў Трампу і прапанаваў аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі»
Каментары