Беларускага цяжкаатлета Яўгена Ціханцова часова адхілілі ад спаборніцтваў праз падазрэнне ў парушэнні ім антыдопінгавых правілаў.

Міжнароднае агенцтва допінг-тэставання паведаміла, што ў допінг-пробе спартсмена, узятай 8 сакавіка па-за спаборніцтвамі, выявілі сляды гармону росту. Гэта рэчыва забаронена Сусветным антыдопінгавым агенцтвам як падчас турніраў, так і па-за імі.
Пакуль адхіленне мае часовы характар. У Ціханцова ёсць права запатрабаваць праверку пробы B, каб пацвердзіць або абвергнуць вынікі першапачатковага аналізу. Таксама ён можа даць афіцыйныя тлумачэнні адносна таго, як забароненае рэчыва магло трапіць у арганізм.
Яўген Ціханцоў — ураджэнец Гомеля і адзін з лідараў беларускай зборнай па цяжкай атлетыцы. Ён з’яўляецца бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы, а таксама чэмпіёнам і прызёрам чэмпіянатаў свету, двухразовым чэмпіёнам Еўропы.
Яўген Ціханцоў — бронзавы прызёр Алімпіяды ў Парыжы
20‑гадовы беларус стаў чэмпіёнам свету па цяжкай атлетыцы
Што за гіялуронавая кіслата, з дапамогай якой скакуны з трампліна павялічвалі пенісы дзеля лепшых вынікаў
Беларускі цяжкаатлет «трапіў» на 120 тысяч рублёў
Італьянская біятланістка перад самым стартам зімовай Алімпіяды праваліла допінг-тэст
МАК зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў. З расійскіх — не
Каментары
Актываваны трамбацыт, прыкладам, выдзяляе "трамбацытарны фактар росту". Гэта адзін з многіх фактараў росту.
"Неўральны фактар росту" адкрылі Стэнлі Коэн, скалечаны вірусам поліаміеліта, і Рыта Монтанчыні. Фактары росту выдзяляюцца натуральным чынам.
Спадзяюся у нацыянальным антыдопінгавым цэнтры, які знайшоў сабе падпрацоўку у галіне клінічных даследванняў неназываемага антыракавага прэпарата неназываемага вытворцы, знойдзецца які-небудзь "офицер отдела кадров", каб што-небудзь адсвяткаваць з нагоды праколу беларускага штангіста?